Перайсці да зместу

Кома (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кома
Lago di Como
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 198 м
Даўжыня 46 км
Шырыня 4,5 км
Плошча 145 км²
Аб’ём 22,5 км³
Даўжыня берагавой лініі 170 км
Найбольшая глыбіня 410 м
Басейн
Плошча вадазбору 4508 км²
Упадаюць Ада
Выцякаюць Ада
Размяшчэнне
Краіна
Кома (Італія)
Кома
Кома
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кома (італ.: Como) — возера на поўначы Італіі.

Размешчана каля падножжа Альп, на вышыні 198 метраў над узроўнем мора. Плошча 146 км², даўжыня 50 км (у сярэдняй частцы падзяляецца на два басейны), шырыня 4,5 км, глыбіня да 410 м.

Катлавіна тэктоніка-ледавіковага паходжання. Берагі высокія, скалістыя. Праз возера цячэ рака Ада, прыток ракі По, на поўначы ўпадае рака Мера.

Рыбалоўства, суднаходства. Кліматычныя курорты: Кома, Лека, Беладжа, Менаджа, Коліка, Чэрнобьё, Лена, Арджэньё Донга, Фаджэта-Лар’ё і інш. Каля Сала-Камачына і Асучча размешчаны адзіны востраў возера — Камачына.[1]

Панарама
  • Pensa P., Noi gente dl Lario, Cairoli editore, Como, 1982.
  • Macadam, Alta (1997). Blue Guide. Northern Italy: from the Alps to Bologna. London: A & C Black. ISBN 0-7136-4294-7.