Перайсці да зместу

Конрад Паўлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конрад Паўлік
польск.: Konrad Marcin Pawlik
пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі[d]
2016 — студзень 2018
Папярэднік Лешак Шарэпка
Пераемнік Артур Міхальскі

Нараджэнне 24 кастрычніка 1976(1976-10-24) (47 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ко́нрад Ма́рцін Па́ўлік (польск.: Konrad Marcin Pawlik; нар. 24 кастрычніка 1976, Варшава) — польскі эканаміст і дыпламат, пасол Польшчы ў Беларусі з 2016 па 2018. Скончыў Варшаўскую школу эканомікі, абараніў доктарскую ступень у Орхускім універсітэце.

Працуе ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Польшча з 2007 года. З 2010 па 2012 год працаваў у Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Польшча пры Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD) у Парыжы. У 2012—2014 гадах быў намеснікам дырэктара Усходняга дэпартамента, з 2014 года выконваў функцыі дырэктара Усходняга дэпартамента, а таксама ўпаўнаважанага міністра замежных спраў па справах Усходняга партнёрства.[1] З 2014 па 2015 года быў намеснікам міністра замежных спраў, адказным за супрацоўніцтва з мэтай развіцця, супрацоўніцтва з польскай дыяспарай за мяжой, усходнюю палітыку і пытанні бяспекі.[2]

Валодае англійскай і рускай мовамі.

Жанаты, мае дачку і сына.