Гэта самы высокі від у родзе з кветканоснымі сцебламі, якія дасягаюць вышыні да 2 метраў. Адзін з невялікай колькасці дэкаплоідных арганізмаў, які змяшчае дзве сотні асобных храмасом.
Расліна родам з Еўропы і Заходняй Азіі. Расце каля азёр, рэк і на марскіх узбярэжжах. Як правіла, сустракаецца блізка да краю вады або расце на плыткаводдзі[7].