Коні Дыямеда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Коні Дыямеда[1] — у старажытнагрэчаскай міфалогіі коні Дыямеда, цара бістонаў, які жыў у Фракіі. Гэтыя коні былі неверагодна выдатнымі жывёламі, і ніякія путы не маглі ўтрымаць іх, таму жывёлы былі прыкаваныя ланцугамі ў стойлах. Карміў жа цар сваіх жывёл чалавечым мясам.

Восьмы подзвіг Геракла.[правіць | правіць зыходнік]

Мікенскі цар Еўрысфей загадаў Гераклу (Геркулесу) даставіць у Мікены дзівосных канёў Дыямеда. Герою атрымалася завалодаць канямі і адвесці іх на свой карабель. Але на беразе Геракла нагнаў Дыямед са сваімі ваярамі. Сыну Зеўса прыйшлося ўступіць у сутычку з бістонскім царом і яго ваярствам. Геракл перамог.

Але калі герой вярнуўся на карабель, яго чакала жудасная навіна. За час бітвы коні разадралі ўлюбёнца Геракла, сына Гермеса, Абдэра, якому герой даручыў ахову цудоўных канёў. Сын Зеўса пахаваў свайго ўлюбёнца з вялікімі ўшанаваннямі, а побач з долам заснаваў горад, названы Абдэрай.

Калі канёў даставілі Еўрысфею, мікенскі цар загадаў выпусціць іх на волю. Дзікія коні ўцяклі ў горы, дзе былі разадраныя дзікімі жывёламі.

Зноскі

  1. Міфалогія. «Старажытная Элада». У дзвюх частках. Ч.1. Мн., 2000;

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]