Дыямед

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дыямед
Diomedes Louvre Ma890 n4.jpg
валадар Аргаса
Міфалогія Старажытнагрэчаская
Пол мужчынскі пол
Бацька Тыдэй
Маці Дэіпіла
Браты і сёстры Comaetho[d]
Жонка Эгіялея
Дзеці Q60032550?
Commons-logo.svg Дыямед на Вікісховішчы

Дыяме́д (стар.-грэч.: Διομήδης, літаральна «разумны нібы бог») — легендарны старажытнагрэчаскі герой. Валадар Аргаса. Удзельнік пахода эпігонаў і Траянскай вайны.

Ранняе жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Згодна міфалагічнай традыцыі, Дыямед паходзіў ад нашчадка калідонскага прастола Тыдэя і прынцэсы Дэпілы, дачкі Адраста з Аргаса. Выхоўваўся ў Аргасе. Калі Дыямед быў яшчэ малым, яго бацька Тыдэй загінуў пры нападзе на Фівы. Каб адпомсціць за Тыдэя, Дыямед стаў адным з эпігонаў.

Паход эпігонаў на Фівы скончыўся смерцю Эгіялея, сына Адраста. Адраст памёр ад гора. Такім чынам, Дыямед застаўся адзіным прэтэндэнтам на прастол Аргаса. Для падмацавання сваіх правоў герой ажаніўся на Эгіялее, дачцы Эгіялея. Стаўшы ўладаром, ён умешваўся ў справы Калідона, адкуль выгнаў Тэрсіта.

Траянская вайна[правіць | правіць зыходнік]

Дыямед уваходзіў у лік жаніхоў Алены Цудоўнай і быў прывязаны клятвай дапамогі Менелаю. Пасля выкрадання Алены Парысам быў вымушаны ўдзельнічаць у Траянскай вайне. Яго флот з 80 караблёў быў другім па ліку пасля флота Агамемнана.

Дыямед — адзін з найбольш слынных герояў «Іліяды», другі наймагутнейшы ахейскі воін пасля Ахіла. Яго заступніцай была багіня Афіна. Даспехі Дыямеда выкаваў бог Гефест. У баі ледзь не забіў Энея, параніў двух алімпійскіх багоў Афрадыту і Арэса, што змагаліся на баку траянцаў, двойчы нападаў на Апалона. Падчас уварвання траянцаў у ахейскі лагер быў паранены і знаходзіўся на караблі. Згодна Гамеру, блізкім сябрам Дыямеда быў Адысей. Нягледзячы на насмешкі Агамемнана, ніколі не супрацьстаяў правадыру ахейцаў, удзельнічаў у прымірэнні Агамемнана і Ахіла. У рытуальных гульнях пасля смерці Патрокла выйграў трыножнік, які потым захоўваўся ў Дэльфах.

У іншых творах Траянскага цыкла апавядаецца, што Дыямед разам з Адысеям выкралі з Троі статую Палады. На гульнях пасля смерці Ахіла выіграў спаборніцтва ў бегу. Дыямед знаходзіўся знутры Траянскага каня і забіў шмат траянцаў падчас штурму Троі. Разам з Нестарам пакінуў Трою раней за іншых грэчаскіх правадырооў, таму шчасна дабраўся да Аргаса.

Дыямед у Італіі[правіць | правіць зыходнік]

Афрадыта не прабачыла Дыямеда за раненне. Пакуль ён змагаўся пад Трояй, яна падманам прывабіла яго жонку Эгіялею завесці палюбоўнікаў. Пасля вяртання Дыямеда яна не пусціла мужа ў Аргас. Засмучаны Дыямед перабраўся ў Этолію, а адтуль — у Апулію, дзе змагаўся супраць месалійцаў. Вергілій у «Энеідзе» паведамляў, што Дыямед адмовіўся ваяваць супраць Энея, калі даведаўся пра высадку траянцаў у Лацыа.

Грэкі і рымляне лічылі, што Дыямед заснаваў у Італіі некалькі гарадоў, у тым ліку Брындзізі, Венафра, Сан-Севера і Каноза-дзі-Пулья.

Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Дыямед — адзін з нешматлікіх старажытнагрэчаскіх міфічных герояў, які падобна Гераклу і Тэсею, меў свой культ шанавання. Цэнтры ахвярапрынашэнняў Дыямеду месціліся пераважна на Кіпры, ва ўсходняй частцы Адрыятыкі, на астравах Палагружа.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]