Кохер (рака)
Кохер | |
---|---|
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 1 961 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 48°46′19″ пн. ш. 10°05′43″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
• Каардынаты | 49°13′22″ пн. ш. 9°12′07″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Некар |
Краіна | |
![]() |
|
![]() ![]() |
|
![]() |
Кохер[1] (ням.: Kocher) — рака ў Германіі, цячэ па зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Плошча басейна ракі — 1960 км². Даўжыня ракі — 168,7 км. Расход вады — 22,53 м³/с.
Кохер бярэ пачатак на ўсходніх схілах Швабскага Альба (у Швабскай Юры) на ўсход ад гары Берэнберг. Цячэ спачатку на поўнач, затым на паўночны захад і захад. У Кохер упадаюць рэкі Лайн (злева), Рот (злева), Бюлер (справа), Купфер (злева), Орн (злева), Брэтах (злева), Біберс, Айсбах і іншыя, раней называліся Лейн, Рор, Бібер, Бліндэ. Упадае ў Некар справа каля горада Бад-Фрыдрыхсхаль на вышыні 143 метры над узроўнем мора.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — карта Бадэн-Вюртэмберга