Красна
Выгляд
Красна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,6 км |
Шырыня | 0,45 км |
Плошча | 0,16 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,65 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Кра́сна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 16 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, прыкладна за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Кунцэ́вічы.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км.
Катлавіна возера круглаватай формы. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма. У паўднёва-ўсходняй частцы пратока ў возера Усомля.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 67. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)