Краснаводскі заліў
Выгляд
| Краснаводскі заліў | |
|---|---|
| туркм. Türkmenbaşy aýlagy | |
| 39°50′ пн. ш. 53°10′ у. д.HGЯO | |
| Вышэйстаячая акваторыя | Каспійскае мора |
| Краіна | |
| Тып | Заліў |
| Найбольшая глыбіня | 5—6 м |
| Салёнасць | 13–16 ‰ |
Краснаводскі заліў — заліў ва ўсходняй частцы Каспійскага мора, у берагоў Туркменістана.
Заліў аддзелены ад мора Краснаводскай і Паўночнай Чэлекенскай косамі. Даўжыня яго складае 46 км, шырыня каля ўваходу 18 км, глыбіня дасягае 5-6 м. Шмат дробных заліваў і бухт. Салёнасць складае 13-16 ‰. На паўночным беразе заліва размешчаны горад і порт Туркменбашы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 456. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).