Перайсці да зместу

Жодзінская ЦЭЦ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жодзінская ЦЭЦ
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне  Мінская вобласць Жодзіна
Статус дзеючая
Увод у эксплуатацыю 1951
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 54 МВт
На карце
Жодзінская ЦЭЦ (Беларусь)
Жодзінская ЦЭЦ
Жодзінская ЦЭЦ

Жодзінская ЦЭЦ — цеплаэлектрацэнтраль, размешчаная ў г. Жодзіна Мінскай вобласці. Філіял «Мінскэнерга».

Гісторыя цеплаэлектрацэнтралі пачалася ў 1938—1940 гадах з выбару аддзелам пошукавых работ Ленінградскага аддзялення інстытута «Теплоэлектропроект» пляцоўкі пад будаўніцтва ГРЭС з выкарыстаннем фрэзернага торфу мясцовых крыніц Чысць, Смалявічы, Ганцэвічы. Да працягу работ па выбары пляцоўкі для будаўніцтва ГРЭС прыступілі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, у 1947 г.

Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР № 18 ад 11 студзеня 1947 года быў адведзены пад будаўніцтва Смалявіцкай ДРЭС участак зямлі агульнай плошчай 136,88 гектара ў Жодзінскім сельсавеце .

Праект электрастанцыі распрацаваны Ленінградскім аддзяленнем інстытута «Теплоэлектропроект». У якасці паліва абраны фрэзерны торф.

У сувязі з развіццём горада Жодзіна, паблізу электрастанцыі з’явіліся спажыўцы, якім патрабаваліся гарачая вада і тэхналагічны пар. У 1961 годзе праведзена першая рэканструкцыя шляхам мантажу цеплафікацыйнай турбіны, устаноўкі бойлернай і парапераўтваральніка. Гэтым быў пакладзены пачатак цеплафікацыі горада.

Да 1979 года функцыянаванне электрастанцыі цалкам вызначалася рэжымам водпуску цеплавой энергіі, і Смалявіцкая ГРЭС Загадам Мінэнерга СССР ад 11 чэрвеня 1979 года, № 44 перайменавана ў Жодзінскую ЦЭЦ. Да цяперашняга часу станцыя з’яўляецца адзінай крыніцай цеплазабеспячэння горада.

Распараджэннем Дзяржплана СССР № АЛ-5 / 93-8 ад 6 студзеня 1983 года ў якасці асноўнага паліва на Жодзінскай ЦЭЦ прыняты газ, рэзервовага — мазут.

На балансе філіяла «Жодзінская ЦЭЦ» знаходзіцца 173,9858 км цеплавых сетак і 30 CTP.