Краснаўка (стаянка)
Красна́ўка — археалагічныя помнікі перыяду мезаліту, стаянка каля вёскі Краснаўка Гомельскай вобласці Беларусі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча знаходзіцца на першай надпоймавай тэрасе правага берага ракі Бярэзіна, на 3—4 метры вышэй за ўзровень вады.
У 1981 годзе паселішча выявіў і даследаваў У. П. Ксяндзоў (паводле Энцыклапедыі гісторыі Беларусі паселішча было выяўлена ў 1974 годзе і даследавана ў 1977 і 1981 гадах[1]). Культурны пласт разбураны ветравой эрозіяй і другасным засяленнем у бронзавым веку. У раскопе плошчай 120 м² на глыбіні 0,1—0,4 м у дробназярністым пяску выяўлены прылады працы, вырабленыя з крэйдавага сожскага крэменю, авальныя скрабкі з адшчэпаў, бакавыя і сярэдзінныя разцы, вастрыі, скоблі, укладышы з пласцін, рэтушоры, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы, нуклеусы. Паселішча датуецца VIII—V тысячагоддзямі да нашай эры, адносіцца да яніславіцкай культуры[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Краснаўка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 252. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- ↑ Стаянка перыяду мезаліту, в. Краснаўка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 12 ліпеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Краснаўка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 252. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Краснаўка (стаянка) на сайце «Архіварта»