Стаянка (археалогія)
Стая́нка[1][2] — археалагічны аб’ект, неўмацаванае пасяленне людзей каменнага і бронзавага вякоў, на якім пры даследаванні знаходзяць рэшткі жытлаў, агнішчаў, прылады працы і вырабы.
Тэрмін узнік у XIX стагоддзі. Спачатку ім пазначалі месцы часовага пражывання першабытных людзей, пазней — аседлых плямён. У эпоху неаліту стаянкі размяшчаліся пераважна на рачных і азёрных тэрасах, поймавых дзюнах, у пячорах. На большасці стаянак жыццё працягвалася і ў бронзавым веку.
Асноўная прыкмета стаянкі — адсутнасць доўгачасовых жытлаў[3]. У гэтых месцах археолагі знаходзяць вялікую колькасць артэфактаў адпаведнай археалагічнай культуры, пры раскопках звычайна знаходзяць рэшткі жытлаў, вогнішчаў.
На тэрыторыі Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш старажытныя стаянкі адносяцца да позняга палеаліту (Бердыж, Юравічы)[1][2]. Рэшткі мезалітычных стаянак трапляюцца па ўсёй тэрыторыі (Добры Бор, Русакова, Раманавічы, Скема і інш.)[2].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в ЭГБ 2001.
- ↑ Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ксяндзоў У. П. Стая́нка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 184. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Уладзімір Ксяндзоў. Стая́нка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 424. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Стоянка // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)