Перайсці да зместу

Краснуха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Rubella
МКХ-11 1F02
МКХ-10 B06.06.
МКХ-10-КМ B06.9 і B06
МКХ-9 056056
МКХ-9-КМ 056[1][2]
DiseasesDB 11719
MedlinePlus 001574
eMedicine emerg/388 peds/2025peds/2025 derm/259derm/259
MeSH D012409
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Краснуха (лац.: rubella) — інфекцыйнае захворванне, выкліканае вірусам Rubivirus.

Характэрны такія сімптомы, як дробнаплямісты сып і павелічэнне шыйных (таксама, часта патылічных) лімфатычных вузлоў. Палова ўсіх выпадкаў захворвання працякае без бачных сімптомаў.

Часцей за ўсё захворванне рэгіструецца сярод дзяцей 3—9 гадоў. Падлеткі і дарослыя хварэюць вельмі рэдка. Але краснуха асабліва небяспечна для цяжарных, таму што можа справакаваць сур’ёзныя прыроджаныя анамаліі ў дзіцяці.

Гэта кантагіёзнае захворванне, якое выпрацоўвае ўстойлівы імунітэт[3].

Упершыню краснуха была апісана ў 1740 годзе нямецкім тэрапеўтам Ф. Хофманам. У 1881 годзе захворванне афіцыйна вылучана ў асобную назалагічную форму. У 1938 годзе японскія даследчыкі даказалі вірусную прыроду інфекцыі, заразіўшы валанцёраў фільтратам з насаглоткі. Узбуджальнік краснухі вылучаны ў 1961 годзе некалькімі навукоўцамі амаль адначасова: П. Д. Паркманам, Т. X. Уэлерам і Ф. А. Невай. У 1941 годзе аўстрыйскі даследчык Н. Грэг апісаў розныя анамаліі плоду ў сувязі з яго ўнутрычэраўным заражэннем вірусам краснухі падчас хваробы цяжарнай маці. Найбольш часта сустракаемыя анамаліі — катаракта, заганы сэрца і глухата былі аб’яднаны пад назвай «класічны сіндром прыроджанай краснухі».

Узбуджальнік адносіцца да сямейства Togaviridae, роду Rubivirus.

Вірусы краснухі ў знешнім асяроддзі не стойкі: яны хутка гінуць пры высушванні, пры ўздзеянні ўльтрафіялетавых прамянёў, эфіру і цэлага шэрагу сродкаў дэзінфекцыі. Вірусы добра пераносяць нізкія тэмпературы і замарозку[3].

Клінічныя праявы

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля інкубацыйнага перыяду 2—3 тыдні з’яўляецца ўмераная тэмпература з галаўным болем, фарынгітам, шыйнай адэнапатыяй, кан’юктывітам. Высыпанне з’яўляецца праз 48 гадзін, сып макулезны (плямісты) не свярбіць, спачатку на твары, потым спускаецца на ўсё цела на працягу некалькіх гадзін, спачатку сып марбіліформны (нагадвае адру), затым шкарлятынаформная. Яна пераважае на твары, у вобласці паясніцы і ягадзіц, гісталагічных паверхнях рук, ног. Сып трымаецца 2—4, зрэдку 5—7 дзён, затым знікае без пігментацыі і лушчэння. Трэба адзначыць, што даволі частыя змякчэлыя і асімптаматычныя формы.

Няма спецыфічнага лячэння. Серанегатыўных дзяўчынак рэкамендуецца вакцынаваць ў пубертатным узросце. Для сімптаматычнага лячэння дапускаецца выкарыстанне парацэтамолу.

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. а б О краснухе у детей и взрослых: симптомы заболевания и диагностика (руск.)