Крачка палярная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крачка палярная
2009 07 02 - Arctic tern on Farne Islands - The blue rope demarcates the visitors' path.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sterna paradisaea Pontoppidan, 1763

Арэал
выява

     Гнездаванне      Шляхі міграцыі

     Зімоўка
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176890
NCBI  279953
FW  372658

Крачка палярная, крычка палярная (Sterna paradisaea) — від птушак з сямейства крачкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 30-38 см, размах крылаў 70-85 см. Стройная, бела-папялiстая з чорным верхам галавы i глыбокай выразкай на хвасце, папялiсты колер верху больш цёмны. Канцы рулявых нязначна выступаюць па-за канцы складзеных крылаў. Дзюба і ногі ў гнездавы перыяд цалкам чырвоныя, узiмку чорныя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Улетку насяляе паўночную частка Галарктыкі. Біятоп: узбярэжжы і марскія астравы (як пясчаныя, галечныя, скалістыя, так і травяністыя); спарадычна сустракаецца вакол мелкіх прэснаводных вадаёмаў у тундры.

Месца зімовак: узбярэжжы Антарктыды (галоўным чынам, Зямля Уэдэла і Зямля Роса).

Палярная крачка робіць самыя далёкія сярод усіх вандроўных жывёл міграцыі — з Арктыкі ў Антарктыду і пакрывае двойчы за год адлегласць каля 20 тыс. км[1]. На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздуе ў калоніі. Ладзіць гняздо часцей на зрослых на паверхні вады раслінах або іх купінах, чым на зямлі. У апошнім выпадку — гэта ямка без высцілкі або скупа высланая сухой расліннасцю і рэшткамі навакольных раслiн. На вільготнай аснове — у выглядзе плоскай купіны з сухiх водных раслін (як плаваючых, так і надводных); у высцілцы часам шэрсць, ракавінкі, кавалкі драўніны.

Яйкі звычайна 2 (радзей 1-3), авальныя (часам крыху акруглыя) або з рознымі канцамі, жоўта-палевыя, аліўкавыя цi карычняватыя, рэдка блакітнаватыя; паверхневыя плямы — чорныя або чорна-карычневыя, глыбокія — шэра-фіялетавыя. Памеры: 40,5 х 29,5 мм.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). С. 469

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.