Краіна плачу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краіна плачуM:
Краіна плачу
Постар фільма
Жанр фэнтэзійны фільм і драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Працягласць 13 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 17 чэрвеня 2019
IMDb ID 12110742

«Краі́на пла́чу»беларускі кароткаметражны беларускамоўны мастацкі фільм, зняты выпускніком Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Янам Лысым у 2019 годзе[1][2]. Фільм зняты з выкарыстаннем карцін Каспара Давіда Фрыдрыха і музыкі Франца Шуберта[3].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

" Яны шукаюць паратунак у казцы, нават жывучы ў казцы.
"

Маленькая дзяўчынка жыве ў чароўным Свеце Ценяў, дзе не існуе ні радасці, ні гора. Яе адзіны сябар Цень распавядае ёй казачныя гісторыі пра іншы свет, у якім існуюць аўтамабілі і высотныя будынкі, бываюць мама, тата, а таксама смех і слёзы. Дзяўчынка пачынае марыць патрапіць у тую казку, нягледзячы на папярэджанні Ценю, што плакаць там прыйдзецца штодзённа і з самага першага моманту: пра гэта ён ведае, бо аднойчы ў Свеце Ценяў ужо жыў адзін хлопчык, якому таксама надакучыла прабыванне ў поўным супакоі. Тады ён адправіўся да загадкавай пячоры, з якой яго клікаў жаночы голас. Цень абвязаў хлопчыка адмысловай стужкай, каб, у выпадку рашэння вярнуцца, той мог знайсці дарогу назад. Аднак праз хвіліну стужка абарвалася, а з глыбіні пячоры Цень упершыню пачуў дзіцячы плач.

Дзяўчынка адмаўляецца верыць у кепскі канец гэтай гісторыі, падазраючы, што Цень проста не хоча яе адпускаць. Яна аб’яўляе «Проста надакучыла!» і сыходзіць у пошуках той пячоры. Цень не спыняе яе, а толькі працягвае перасцерагаць, не разумеючы, што́ дзецям так надакучае ў бясстрашным Свеце Ценяў. Дасягнуўшы пячоры, дзяўчынка таксама чуе голас жанчыны, якая кліча яе да сябе, і разумее: гэта яе мама. Тады Цень скідае верхнюю вопратку і за ягонай спінай узнікаюць анёльскія крылы. Ён прыкладае да вуснаў дзяўчынкі ўказальны палец і абвязвае вакол яе тулава стужку з надзеяй, што яна вернецца. Дзяўчынка знікае ў пячоры, а камера тым часам аддаляецца: гучыць немаўлячы плач, а два жаночыя галасы абмяркоўваюць нараджэнне дзяўчынкі; Свет Ценяў аказваецца ўвесь гэты час быў у жываце мамы.

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Эва-Сафія Чарухіна Дзяўчынка
Ганна Чарухіна Мама
Канстанцін Чарухін Тата
Мікіта Патапейка Хлопчык
Кірыл Салееў Цень
Ян Лысы голас Ценю

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • рэжысёр, сцэнарыст, аператар — Ян Лысы[d]
  • гукарэжысёр — Кірыл Салееў
  • аўтары малюнкаў — Кацярына Патапейка, Мікіта Патапейка, Эва-Сафія Чарухіна, Іларыя Брэль
  • аўтар уступнай карціны — Вікторыя Кульваноўская
  • выканаўца песні — Нана Мускуры[en]

Зноскі

  1. Выпускнік акадэміі мастацтваў зняў дзіцячы фільм на беларускай мове . Белсат (20 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2022. Праверана 20 мая 2022.
  2. Kraina plachu (англ.). Internet Movie Database. Праверана 23 студзеня 2024.
  3. Kraina plachu — Soundtracks (англ.). Internet Movie Database. Праверана 23 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]