Франц Шуберт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Франц Петэр Шуберт
Franz Peter Schubert
фота
Літаграфія Іозефа Крыхубера
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

31 студзеня 1797(1797-01-31)

Месца нараджэння

Хімельпфортгрунд

Дата смерці

19 лістапада 1828(1828-11-19) (31 год)

Месца смерці

Вена

Краіна

Flag of Austria.svg Аўстрыя

Прафесіі

кампазітар

Інструменты

скрыпка,
фартэпіяна

Commons-logo.svg Франц Петэр Шуберт на Вікісховішчы

Франц Пе́тэр Шу́берт (ням.: Franz Peter Schubert; 31 студзеня 1797, Ліхтэнталь - 19 лістапада 1828, Вена) — аўстрыйскі кампазітар, адзін с заснавальнікаў рамантызма ў музыцы, заснавальнік венскай класічнай музыкі.

Шуберт нарадзіўся ў прадмесці Вены – Ліхтэнталі, у беднай сям’і дванаццатым з пятнаццаці дзяцей (дзесяць з якіх памёрлі). Яго бацька быў настаўнікам і менавіта ён распачаў музычную адукацыю сына. У сем гадоў Шубэрт быў аддадзены пад апеку Міхаэля Хользэра, арганіста парафіяльнага касцёла, каб ён працягваў навучанне. У 1808 годзе Франц Шуберт быў прыняты ў прыдворную капэлу ў Каралеўскім Канвікце ў Вене, дзе спяваў сапрана пяць гадоў, вывучаў тэорыю музыкі пад кіраўніцтвам Антоніа Сальеры, а так сама вучыўся граць на розных інструментах. Пасля сыходу са школы, з 1813 года, Шуберт працаваў настаўнікам музыкі згодна з жаданнем бацькі, а так сама каб пазбегнуць службы ў войску. Адначасова ён вывучаў творчасць Глюка, Моцарта і Бетховена. У гэты час ён самастойна напісаў свой першы твор: “Вясёлы замак сатаны” (Des Teufels Lustschloss). У 1818 годзе Шуберт пакінуў школу, каб займацца стварэннем музыкі. Застаўшыся зусім без сродкаў, ён мог займацца любімай справай толькі дзякуючы дапамозе сяброў. Ён працаваў штодзённа, з дзевяці раніцы да першай гадзіны пасля абеду. У рэчышчы песні Шуберт працягваў традыцыі Бетховена, але дзякуючы Шуберту гэты жанр атрымаў мастацкую форму, узбагаціўшы рэчышча канцэртнай вакальнай музыкі. Балада “Кароль-лесавік” (Erlkönig), напісаная ў 1816 годзе прынесла Шуберту вядомасць, хутка з'явіліся “Валацуга” (Der Wanderer), “Пахвала слёзам” (Lob der Thränen), “Зулейка” (Suleikа) і іншыя. Самымі блізкімі сябрамі кампазітара ў гэты час былі: Франц Грылпарцэр, Ян Майрхофен, Франц Лакхер, Анзельм Хутэнбрэмер, Ян Міхаэль Вогль, Ёзэф фон Спаўн, браты Ёзэф і Леапольд Купельвейзеры, паэты Франц Шобер і Тэадор Кёрнер.

У гэты час Шуберт даваў прыватныя заняткі музыкі дочкам князя Эстэрхайза. Шуберт практычна не пакідаў Вену. У гісторыю ўвайшлі невялікія музычныя творы “шубертыяды”, якія кампазітар граў для сваіх сяброў. Упершыню творы Шуберта былі выкананы публічна ў 1820 годзе. Часта Шуберта запрашалі ў вышэйшыя колы, для акампанемента яго вакальных твораў. Аднак характар кампазітара быў вельмі складаны, ён часта піў, і ў гэтыя моманты станавіўся запальчывым.

У 1823 годзе Шубэрт заразіўся венерычнай хваробай. Лячэнне паслабіла яго арганізм, выклікала некалькі глыбокіх дэпрэсій. Кампазітар памёр ва ўзросце 32 гадоў ад брушнога тыфу. Апошні год жыцця быў асабліва ўрадлівы: у гэты час ён напісаў сімфонію до мажор і месу мі-бэмоль мажор. За сваё жыццё Шуберт паспеў напісаць 600 музычных твораў.


Шаблон:Ave Maria