Пункт расы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кропка расы)
Jump to navigation Jump to search
Магчымае ўтрыманне вадзяной пары ў паветры ў залежнасці ад тэмпературы

Пункт расы́ — тэмпература, ніжэй за якую павінна ахаладзіцца паветра (газ), каб наяўная ў ім пара пры дадзенай канцэнтрацыі і нязменным ціску дасягнула насычэння. З’яўляецца неабходнай умовай выпадзення расы і адным з асноўных паказнікаў вільготнасці паветра.

Пункт расы вызначаецца паводле псіхраметрычных табліц на падставе тэмпературы сухога і вільготнага тэрмометраў або кандэнсацыйным гігрометрам.

Пры адноснай вільготнасці ніжэйшай за 100 %, тэмпература пункта расы знаходзіцца ніжэй за фактычную тэмпературу паветра; пры адноснай вільготнасці ў 100 % — супадае з ёй.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 123. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).


Шаблон:Метэаралогія