Перайсці да зместу

Крывасмок (род раслін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Крывасмок)
Крывасмок (род раслін)

Крывасмок лекавы (Sanguisorba officinalis) — тыпавы від рода Крывасмок.
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sanguisorba

Сінонімы
Poterium
Тыпавы від
Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25299
NCBI  57937
EOL  30021
IPNI  34019-1
Крывасмок лекавы (Sanguisorba officinalis) на паштовай марцы Беларусі

Крывасмо́к[3][4] (Sanguisórba) — род шматгадовых травяністых карэнішчавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae). Арэал роду ахоплівае амаль усе рэгіёны Паўночнага паўшар’я з умераным кліматам.

Лацінская назва роду паходзіць ад лац. sanguis — кроў і sorbeo — смактаць, паглынаць; беларуская назва — калька з латыні.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку кусты і паўкусты. Сцёблы прамастойныя. Лісце чаргаванае, перыстае, на чаранках. Кветкі дробныя, сабраныя ў галоўчатыя ці коласападобныя суквецці. Плод — арэшак.

Колькасць відаў — каля дваццаці (9[5]). Некаторыя з іх:

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Крывасмок — кармавая расліна вусеняў чарнаватай блакітніцы (Phengaris nausithous) і інш.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Крывасмок у адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С.493.
  5. Sanguisorba (англ.) // The Plant List
  6. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Sanguisorba L. (англ.) (Праверана 28 ліпеня 2010)
  7. Назва Крывасмок лекавы згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.