Крывенскі лесапільны завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кры́венскі лесапільны завод — колішняе прадпрыемства, ва ўрочышчы Крывое каля маёнтка Раманаўка Рэчыцкага павета (цяпер в. Раманаўка, Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці).

Дзейнічала ў 19081914 гадах. Належала «Таварыству распрацоўкі лесу». Вырабляла дошкі, брусы, фрызы з дрэва цвёрдых лісцевых парод. Мела паравы рухавік (40 к.с.). У 1913 годзе працавала 50 чалавек.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]