Крысціянсё
Паселішча
Крысціянсё
Christiansø
| ||||||||||||||||||||||
Крысціянсё (дацк.: Christiansø) — востраў (22,3 га) і паселішча (часткова таксама займае суседні востраў Фрэдэрыксё, архіпелаг Эртхольмен) у паўднёва-заходняй частцы Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад Даніі. Насельніцтва (2012 г.) - 103 чал.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Крысціянсё было заснавана ў 1684 г. дацкім і нарвежскім каралём Хрысціянам V (1646 - 1699 гг.) як ваенная крэпасць і атрымала яго імя. У 1810 г. яе насельніцтва складала 810 чал. Акрамя ўмацаванняў і казарм у ёй мелася турма. У 1855 г. крэпасць была пакінута салдатамі з-за немэтазгоднасці яе выкарыстання.
У 1970 - 2003 гг. паселішча Крысціянсё ўваходзіла ў склад дацкага муніцыпалітэта Борнхальм, але пазней было выведзена з-пад муніцыпальнага падпарадкавання і абвешчана ўласнасцю дзяржавы Данія. Кіруецца міністэрствам абароны.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва Крысціянсё жыве на астравах Крысціянсё і Фрэдэрыксё, злучаных мостам. Асноўны занятак — абслугоўванне турыстаў. Сюды прыязджае некалькі дзясяткаў тысяч наведвальнікаў у год.
Паміж Крысціянсё і востравам Борнхальм маюцца паромныя пераправы. Тут няма аўтамабіляў, утрыманне сабак і іншых хатніх жывёлін забаронена.