Крыштоф Клабан
Крыштоф Клабан | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1550 ці 1550 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | каля 1616 |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, лютніст, спявак |
Інструменты | лютня |
Крыштоф Клабан (1550, Каралявец — пасля 1616) — кампазітар і выканаўца. Да 1565 года флейтыст у Пётркаве, потым інструменталіст, спявак, кампазітар, капельмайстар каралеўскай капэлы Жыгімонта II Аўгуста, Стэфана Баторыя і Жыгімонта III Вазы. Пры Стэфане Баторыю жыў у Гародні, кіраваў капэлай, напісаў для яе шмат твораў. 3 музычнай спадчыны Клабана захаваліся 2 фрагменты шматгалосных месаў і «Песні славянскай Каліёпы», напісаныя з нагоды ўступлення на трон Жыгімонта III (на тэксты Станіслава Грахоўскага, выдадзены ў Кракаве у 1588). Вядомы «спевы пры лютні», якія аздаблялі прыдворныя ўрачыстасці Стэфана Баторыя (захаваліся толькі тэксты Яна Каханоўскага, выдадзены ў Кракаве ў 1583). Музыку Клабана вызначае высокае прафесійнае майстэрства, віртуознае валоданне тзхнікай шматгалосага спеву, яркая вобразнасць і эмацыянальная ўзнёсласць.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Нарадзіліся ў 1550 годзе
- Нарадзіліся ў Кёнігсбергу
- Памерлі ў 1616 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары XVI стагоддзя
- Кампазітары XVII стагоддзя
- Музыканты XVII стагоддзя
- Музыканты XVI стагоддзя
- Музыканты Вялікага Княства Літоўскага
- Кампазітары Вялікага Княства Літоўскага
- Постаці Гродна