Перайсці да зместу

Кубак Гагарына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кубак Гагарына
руск.: Кубок Гагарина
Тып узнагарода
Заснавальнік КХЛ
Заснаванне 2008
Апошні ўладальнік ХК ЦСКА (1)
Сайт khl.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Кубак Гагарына — галоўны трафей Кантынентальнай хакейнай лігі. Названы ў гонар Юрыя Гагарына. Выдаецца камандзе, якая выйграла плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі.

Кубак зроблены з срэбра 925-й пробы, знізу пакрыты пазалотай. На адным боку выгравіраван малюнак Юрыя Гагарына ў скафандры і камета, а з другога боку намаляваны хакеіст. Па крузе кубак упрыгожаны маленькімі шайбамі, на якіх гравіруюцца імёны каманд-пераможцаў. На днішчы кубка намаляваная эмблема КХЛ.

Маса кубка складае 19 кілаграмаў. Вышыня - 84,5 сантыметраў. Аб'ём кубка складае каля 12 літраў.