Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт
(КубДУ)
Кубанский государственный университет'
Арыгінальная назва Кубанский государственный университет'
Міжнародная назва Kuban State University
Заснаваны 1920
Тып Дзяржаўны
Студэнты 28 000
Выкладчыкаў 3000
Размяшчэнне Краснадар
Сайт kubsu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова ў Краснадары, Расійская Федэрацыя. Гэта адзін з найбуйнейшых, найстарэйшых і самых прэстыжных універсітэтаў поўдня Расіі.

Навучальная структура Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўключае ў сябе 15 факультэтаў і 3 інстытуты.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў створаны ў 1920 годзе ў Краснадары. Яго першым рэктарам быў абраны Нікандр Маркс, былы генерал Рускай імператарскай арміі, гісторык і спецыяліст па старажытнарускай палеаграфіі.

У 1957 годзе пры ўніверсітэце была заснавана Астрафізічная абсерваторыя.

У 1994 годзе ўніверсітэт быў прызнаны адной з вядучых вышэйшых навучальных устаноў Расіі.

У 2004 і 2005 гадах універсітэт уваходзіў у лік 100 найлепшых ВНУ Расіі і быў узнагароджаны залатым медалём за еўрапейскую якасць.

У 2008 годзе рэктарам універсітэта стаў Міхаіл Астапаў, які раней узначальваў Дэпартамент адукацыі Краснадарскага края.

Падрыхтоўка замежных спецыялістаў вядзецца ў Кубанскім дзяржаўным універсітэце з 1970 года. Сярод замежных выпускнікоў — прадстаўнікі больш чым 120 краін. У цяперашні час універсітэт працягвае навучаць студэнтаў з Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Еўропы.[1]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Обучение иностранных граждан | Кубанский государственный университет. web.archive.org (15 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2022. Праверана 1 жніўня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]