Чашачка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кубачак)
Jump to navigation Jump to search
Saintpaulia20100403 06.jpg
Чашачка сенполіі (Saintpaulia) складаецца з пяці зелянява-карычневых чашалісцікаў

Чашачка або падвяночак (лац.: cályx) — сукупнасць чашалісцікаў, часцей за ўсё афарбаваных у зялёны колер, якія ўтвараюць адзін ці некалькі вонкавых кругоў падвойнага калякветніка. Колькасць чашалісцікаў у кветцы вар'іруе ад дзвюх (сямейства макавых), да нявызначанай колькасці (сямейства чайных), але ў большасці двухдольных іх часцей чатыры або пяць.

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай функцыяй чашачкі з'яўляецца абарона частак кветкі на ранніх этапах яе фармавання; менавіта таму вонкавыя пакровы бутона да яго распускання ў кветак з падвойным калякветнікам утворана чашачка. Пры распусканні кветкі ці падчас цвіцення чашачка часам адпадае (сямейства макавыя) ці адгінаецца і становіцца малапрыкметнай.

Нярэдка па завяршэнні цвіцення чашачка здольная відазмяняцца, набываючы пры гэтым новыя функцыі, галоўным чынам звязаныя з распаўсюджваннем пладоў і насення. Напрыклад, у ясноткавых чашачка служыць ёмішчам для дробнага плода, а ў астравых ператвараецца ў хохлік (папус), які спрыяе пераносу пладоў ветрам. Часам на чашачцы маюцца характэрныя вышчарбленыя шчацінкі, якімі плады чапляюцца за поўсць жывёл і адзежу людзей і разносяцца.

Чашачка, як правіла, зялёная, але часам набывае яркую афарбоўку і выконвае функцыю вяночка, які ў гэтым выпадку нярэдка рэдукаваны да нектарнікаў (рагулькі, аканіт, марознік). У некаторых выпадках чашачка слаба развітая (парасонавыя, складанакветныя, валяр'янавыя).

Чашачка ў формуле кветкі[правіць | правіць зыходнік]

У формуле кветкі характарыстыка чашачкі стаіць пасля ўказання на сіметрыю кветкі і пазначаецца літарным выразам Ca (лац.: calyx) ці K побач з якім лічбамі ўказваецца колькасць элементаў, напрыклад: Ca5 — калякветнік падвойнай: чашачка з 5 чашалісцікаў. Калі чашалісцікі зрастаюцца, то ў формуле кветкі колькасць элементаў, што зрастаюцца, бярэцца ў дужкі, напрыклад: Ca(5).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чашачка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. редактор М. С. Гиляров. — М: «Большая Российская энциклопедия», 2003. — С. 709. — ISBN 5-85270-252-8
  • Яковлев Г.П., Челомбитько В.А. Ботаника: Учебник для вузов/ Под ред. Р.В. Камелина. — СПб: СпецЛит, из-во СПХФА, 2003. — С. 188-189. — ISBN 5-299-00237-8
  • Андреева И.И., Родман Л.С. Ботаника. — М: КолосС, 2005. — С. 325 - 326. — ISBN 5-9535-0114-1
  • Барабанов Е.И., Зайчикова С.Г. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М: Изд. центр «Академия», 2006. — С. 193-194. — ISBN 5-7695-2656-4