Перайсці да зместу

Куб 2: Гіперкуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куб 2: ГіперкубM:
англ.: Cube 2: Hypercube
Жанр навукова-фантастычны фільм[d], фільм-містэрыя[d] і splatter film[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Lions Gate Entertainment[d]
Працягласць 90 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 15 красавіка 2002
IMDb ID 0285492

«Куб 2: Гіперкуб» (англ.: Cube 2: Hypercube) — канадскі навукова-фантастычны трылер 2002 года рэжысёра Анджэя Секулы[en][1], сіквел фільма «Куб» (1997).

Восем незнаёмцаў прачынаюцца ў пакоях, якія маюць кубічную форму. Усе гэтыя шматлікія пакоі размешчаны ўнутры вялізарнага чатырохмернага гіперкуба і пастаянна перамяшчаюцца з дапамогай «квантавай тэлепартацыі», гэта значыць, калі перабрацца ў суседні пакой, то вярнуцца ў ранейшы ўжо практычна не магчыма. Некаторыя пакоі з’яўляюцца смяротнымі пасткамі, а ў некаторых перасякаюцца паралельныя светы і час цячэ па-рознаму. Загнаныя ў пастку людзі, адчайна спрабуюць знайсці выйсце з гэтага лабірынта смерці, дзе любы неасцярожны крок раўнасільны самагубству. Неўзабаве да ўсіх прыходзіць разуменне, што яны выжывуць, калі здолеюць разгадаць усе загадкі гэтага куба да таго часу, пакуль ён не заб’е сваіх палонных.

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 1 намінацыяй[2].

  1. Cube 2: Hypercube (2002) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 5 чэрвеня 2021.
  2. Cube 2: Hypercube — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 5 чэрвеня 2021.