Куды прапала малпа Маня?

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
Куды прапала малпа Маня? : Дэтэктыўнае агенцтва «Брык і Шуся»
Выданне
Жанр: Літаратура для дзяцей
Аўтар: Таццяна Сівец
Мова арыгінала: беларуская
Дата першай публікацыі: 2013
Выдавецтва: РВУ «Звязда»
Колькасць старонак: 40
Ілюстратар: А. Аракчэева
Носьбіт: Кніга
Папярэдні: «Брык і Шуся шукаюць лета»
ISBN: 978-985-7059-97-3

«Куды прапала малпа Маня?» — казка для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Аўтар — Таццяна Сівец.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Найлепшыя сябры, Брык і Шуся, якія калісьці сустрэліся ў гарадскім парку[1] і пасябравалі, у мінулай гісторыі разам увосень шукалі лета. Гэтым разам яны выпраўляюцца ў заапарк на дэтэктыўнае расследаванне адной заблытанай і цёмнай справы — знікла малпа Маня, ды, апроч таго, нехта распачаў паляванне на яе чырвоныя каралі[2].

Галоўныя героі[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя героі кнігі, Брык і Шуся — незвычайныя істоты, якія не маюць канкрэтнага апісання, і хутчэй з'яўляюцца увасабленнем ўсяго добрага, чыстага, што ёсць і ў дзецях, і ў душах дарослых. Па задумцы аўтара чытач павінен убачыць у іх вобразе таго, каго сам захоча ці прыдумае, што пэўным чынам павінна паслужыць развіццю фантазіі дзіцяці.

Шуся, атрымала сваё імя ад таго, што нарадзілася восенню, пад шоргат сухога лісця. Яна маленькая, але вельмі смелая[1]. Брык, трохі старэйшы за Шусю, больш за ўсё на свеце любіць прыгоды і загадкі[3]. Атрымаў сваё імя дзякуючы бабулі самой аўтаркі. Калі нехта падаў, яе бабуля казала: «Брык — і паваліўся».

У першай кнізе Брык і Шуся шукалі, дзе знаходзіцца Краіна вечнага лета. У працягу «Куды прапала малпа Маня?» яны ствараюць дэтэктыўнае агенцтва, і спрабуюць разгадаць, куды з Мінскага заапарка знікла малпа Маня[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Куды прапала малпа Маня?. Звязда (16 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2014. Праверана 6 верасня 2014.
  2. Уладзімір Горынь Тры пытанні, тры адказы // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 5 верасня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014.
  3. 3,0 3,1 Яна Явіч Вітаем, пераможцы! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 5 верасня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 3. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014.
  4. Ірына Свірко Гiсторыя з аптымiстычным працягам. Газета «Рэспубліка» (17 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычнка 2014. Праверана 23 кастрычнка 2014.
  5. Андрэяў В. Интересная книга достойна награды. Беларусь сегодня (7 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2014. Праверана 18 кастрычніка 2014.