Кукушка (песня)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кукушка
Кино, Черный альбом (Kino, Chyorny album) (1990).jpg
Выканаўца «Кіно»
Дата выпуску 1991
Дата запісу 1990
Жанр рок
Працягласць 6:40
Аўтар Віктар Цой
Трэк-ліст альбома «Чёрный альбом»
«Звезда»
(4)
«Кукушка»
(5)
«Когда твоя девушка больна»
(6)

«Куку́шка» (бел.: Зязюля) — песня гурта «Кіно» з «Чорнага альбома».

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Песня была напісана Віктарам Цоем у Пліеньцыемсе пад Юрмалай, куды ён з Юрыям Каспаранам прыехаў для адпычынку і, адначасова, запісу дэма-чарнавіка новага альбома гурта. Усе меладычныя хады ў песні (і ў пачатку, і ў канцы) прыдуманыя Віктарам Цоем. Там жа была запісаная чарнавая дэма-версія песні. З’яўляецца адной з апошніх песень Віктара Цоя, напісаных незадоўга да гібелі.

«Кукушка»… Ды гэта вельмі асабістае. Я памятаю, як ён яе рабіў. Ён цэлы дзень прасядзеў у гэтым застаронку, дзе была студыя, то бок, цалкам асобна. Прама адчувалася, што сур’ёзнае нешта адбываецца. Да гэтага я яе не чуў, толькі ў Юрмале пачуў. Ну а потым ужо аранжыравалі яе, дапоўнілі… Справа ў тым, што песні ён прыдумляў заўсёды сам, сам-насам з сабой. Нам-та прыносіў заўсёды гатовы матэрыял, паказваў…

— Юрый Каспаран

Пасля гібели Віктара Цоя песня была перазапісаная, аранжыраваная ўдзельнікамі гурта «Кіно» и ўключана ў «Чорны альбом».

Чарнавая дэма-версія песні «Кукушка», запісаная ў Пліеньцыемсе, увайшла ў альбом «Апошнія запісы», выпушчаны лэйблам Moroz Records у 2002 годзе. Існуе таксама першы варыянт звядзення песні, зроблены ў верасні 1990 года. Ён гучыць у фінале дакументальнага фільма памяці Віктара Цоя «Чалавек у чорным»[1] (Тэлекампанія ВИD, 1990). Афіцыйна не выдаваўся.

Выкананне іншымі музыкантамі[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Паліна Гагарына, трэйлер «Бітва за Севастопаль»
Nuvola apps kaboodle.svg Ксенія Лаўрынова (Афоніна)
Nuvola apps kaboodle.svg Даша Валасевіч
Nuvola apps kaboodle.svg Яраслава Дегцярова
Nuvola apps kaboodle.svg Севак Ханагян
Nuvola apps kaboodle.svg Джульета Таўрызян
  • На трыб’ют-альбоме «КИНОпробы», які выйшаў у 2000 годзе, песня прысутнічае двойчы: на першым дыску яе выконвае Земфіра, на другім — гурт «Бі-2».
  • У 2005 годзе свая версія песні «Кукушка» ўвайшла ў альбом Аліны Арловай «Belekokie».
  • У 2011 годзе сваю версію песні «Кукушка» запісала Вольга Кармухіна. Кавер увайшоў у яе альбом «Падаю в небо» (2012) і ў трыб’ют гурта «Кіно» — «Спасем мир. Tribute to Виктор Цой» (2014).
  • У 2012 годзе на фестывалі «Цой жывы!» ў Екацярынбурзе, прымеракаваным да 50-годдзя са дня нараджэння Віктара Цоя, песню выканаў гурт «ДДТ». Пазней песня выконваля яшчэ на некалькіх канцэртах гурта.
  • У 2015 годзе для фільма «Бітва за Севастопаль» песня была запісаная ў выкананні Паліны Гагарынай.
  • У 2016 годзе ў 3-м сезоне тэлешоу расійскага Першага канала «Голас. Дзеці» песню выканала 7-гадовая Яраслава Дегцярова. Відэа з яе выступленнем у YouTube набрала рэкордную колькасць праглядаў за ўсю гісторыю праекта.

У кінематографе[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1991 — «Дом пад зорным небам»
  2. 2001 — «Сёстры»
  3. 2015 — «Бітва за Севастопаль» (вакал — Паліна Гагарына)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.