Кульгавыя коні
| Кульгавыя коні | |
|---|---|
| англ.: Slow Horses | |
| Жанр | тэлесерыял — экранізацыя рамана[d] і шпіёнскі тэлесерыял[d] |
| Заснавана на | Slow Horses[d] |
| Сцэнарыст | |
| Рэжысёр | |
| У ролях | |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Колькасць сезонаў | 5 |
| Колькасць серый | 30 |
| Вытворчасць | |
| Выканаўчы прадзюсар | Iain Canning[d], Gail Mutrux[d], Emile Sherman[d], Will Smith[d], Douglas Urbanski[d] і Graham Yost[d] |
| Месца здымак | Вэстмінстэр |
| Працягласць серыі | 45 хв. |
| Студыя | See-Saw Films[d] і Sony Pictures Television[d] |
| Трансляцыя | |
| Тэлеканал | Apple TV[d] |
| На экранах | 1 красавіка 2022 |
| Спасылкі | |
| IMDb | ID 5875444 |
«Кульгавыя коні», або «Павольныя коні» (англ.: Slow Horses) — брытанскі серыял пра шпіёнаў-няўдачнікаў з Гэры Олдменам у галоўнай ролі, адаптацыя кніжнай серыі Міка Хэрана.
Прэм’ера адбылася 1 красавіка 2022 на канале Apple TV+. Серыял быў працягнуты яшчэ на пяць сезонаў.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі серыяла разгортваюцца вакол аддзела брытанскай выведкі МІ5, неафіцыйна вядомага як «Слоў-Хаўс» або «Панылы дом». Гэта месца, куды перамяшчаюць агентаў, якія здзейснілі сур’ёзныя памылкі падчас службы. Супрацоўнікам гэтага падраздзялення не даецца шанец на кар’ерны рост, а іх штодзённая праца звязаная з выкананнем нізкапрыярытэтных і нецікавых заданняў, напрыклад, сартаванне смецця падазроных асоб[1].
Кіруе аддзелам Джэксан Лэм — дасведчаны, але дэманстратыўна цынічны шпіён, які калісьці меў сур’ёзныя пазіцыі ў выведцы, але страціў давер. Ягонае кіраўніцтва часта выглядае як спроба стрымаць сваіх падначаленых ад празмернай ініцыятывы, а не як падтрымка эфектыўнай працы[1].
Адзін з супрацоўнікаў «Панылага дома» — Рывер Картрайт, агент, які трапіў сюды пасля няўдалага вучэбнага аператыўнага задання. Аднак нечакана Картрайт і ягоныя калегі ўцягваюцца ў сур’ёзныя падзеі, звязаныя з пагрозамі нацыянальнай бяспецы[1].
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Галоўныя ролі выканалі:
- Гэры Олдмен — Джэксан Лэм, глава аддзела спісаных агентаў.
- Джэк Лаўдэн — Рывер Картрайт, агент, які трапіў у «Слоў-Хаўс» пасля правалу трэніровачнага задання.
- Крыстын Скот Томас — Дыяна Тавернер, першы намеснік генеральнага дырэктара МІ5.
- Сафі Аканеда — Інгрыд Тырні, генеральны дырэктар МІ5.
- Джонатан Прайс — Дэвід Картрайт, дзед Рывера Картрайта, афіцэр МІ5 у адстаўцы.
Музыка
[правіць | правіць зыходнік]Мік Джагер, лідар гурту The Rolling Stones, выконвае загалоўную песню серыяла «Strange Game» («Дзіўная гульня»), якую ён спецыяльна напісаў для гэтага шоу[2].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Чатыры першыя сезоны серыяла атрымалі высокія станоўчыя водгукі на Rotten Tomatoes (95-100%)[3] і Metacritic (78-85)[4]. Серыял быў працягнуты на пяты і шосты сезоны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Што паглядзець. «Кульгавыя коні» — незвычайны брытанскі серыял пра шпіёнаў-няўдачнікаў
- ↑ Mick Jagger’s ‘Slow Horses’ Theme Song ‘Strange Game’ Released | Film Music Reporter (англ.). Праверана 3 чэрвеня 2025.
- ↑ Slow Horses: Season 4 | Rotten Tomatoes (англ.). www.rottentomatoes.com. Праверана 4 чэрвеня 2025.
- ↑ Slow Horses: Season 4 | Rotten Tomatoes (англ.). www.rottentomatoes.com. Праверана 4 чэрвеня 2025.