Гэры Олдмен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гэры Олдмен
Gary Oldman

Гэры Олдмен на 68-м Венецыянскім кінафестывалі, верасень 2011
Імя пры нараджэнні Гэры Леанард Олдмен
Дата нараджэння 21 сакавіка 1958(1958-03-21)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Муж Gisele Schmidt[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, кінапрадзюсар, акцёр агучвання, сцэнарыст, кінарэжысёр, характарны акцёр, тэатральны акцёр, акцёр, тэлеакцёр, рэжысёр
Кар’ера 1982 — наш час
Узнагароды BAFTA (1998 — двойчы)
IMDb ID 0000198
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гэ́ры Ле́анард О́лдмен (англ.: Gary Leonard Oldman; нар. 21 сакавіка 1958, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр, кінарэжысёр і прадзюсар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Олдмен уславіўся пасля выканання галоўных роляў у кінакарцінах «Сід і Нэнсі» і «Натапырце вашы вушы», па выхадзе якіх кінакрытык Роджэр Эберт назваў Олдмена «лепшым маладым брытанскім акцёрам сучаснасці»[3]. У 1990-х гадах акцёр зняўся ў шматлікіх папулярных фільмах, гуляючы, як правіла, змрочных і маральна неадназначных персанажаў[4]. У 2000-я гады Олдмен прыняў удзел у здымках двух паспяховых франшыз, ролі ў якіх сталі трывала асацыявацца з яго імем. У серыі карцін пра Гары Потэра ён згуляў добрага чараўніка Сірыуса Блэка, а ў трылогіі Крыстафера Нолана пра Бэтмена паўстаў на экране ў вобразе непадкупнага паліцэйскага Джэймса Гордана[5]. На працягу творчай кар’еры Олдмена ўвага крытыкаў і гледачоў таксама было прыцягнута да яго прац у фільмах «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя», «Джон Ф. Кэнедзі. Стрэлы ў Даласе», «Дракула», «Леон», «Пяты элемент», «Самалёт прэзідэнта», «Шпіён, выйдзі прэч!» і інш. Акцёр вядомы як майстар пераўвасабленняў, з аднолькавай лёгкасцю здольны стварыць вобраз як высокастаноўчага персанажа, так і нягодніка[6][7].

Гэры Олдмен таксама спрадзюсаваў некалькі кінастужак, у тым ліку свой рэжысёрскі дэбют: у 1997 годзе ён паставіў па ўласным сцэнарыі фільм «Не глынаць», часткова заснаваны на аўтабіяграфічным матэрыяле[8]. Карціна прынесла Олдмену дзве прэміі BAFTA (за лепшы брытанскі фільм і арыгінальны сцэнарый)[9] і ўдзельнічала ў конкурснай праграме Канскага кінафестывалю[10]. Адзінай у кар’еры намінацыі на прэмію «Оскар» Олдмен ганараваўся за ролю брытанскага агента МІ-6 Джорджа Смайлі ў трылеры «Шпіён, выйдзі прэч!».

Зноскі

  1. Gary Oldman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gary Oldman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Rodger Ebert. Prick Up Your Ears (англ.)(недаступная спасылка). Chicago Sun-Times (8 мая 1987). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  4. Sandra Brennan. Gary Oldman - Film biography (англ.)(недаступная спасылка). AllRovi. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  5. Tim Lewis.. Gary Oldman: 'The secret of playing George Smiley was in finding the silhouette of a spy' (англ.). The Observer (11 сентября 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 24 кастрычніка 2011.
  6. Leigh Singer. Oscars: the best actors never to have been nominated (англ.) (18 лютага 2009). — The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  7. Oldman: I don't crave an Oscar (англ.)(недаступная спасылка). celebrity.uk.msn.com (10 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 25 кастрычніка 2011.
  8. Best of British - Nil By Mouth (1997) (англ.). VirginMedia. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  9. BAFTA Film Nominations 1997 (англ.)(недаступная спасылка). Bafta.org. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  10. Cannes Film Festival: Official Selection 1997 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]