Культавыя язычніцкія помнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Культавыя язычніцкія помнікі — месцы і збудаванні, дзе пакланяліся язычніцкім багам, духам і іншым сакральным істотам і стыхіям. Многія рытуальныя дзеянні амаль не патрабавалі рэквізіту і таму не пакінулі археалагічных слядоў. Разнастайныя звароты да сіл прыроды, духаў дабра і зла, заклінанні маглі адбывацца ў жытлах, на плошчах паселішчаў, каля крыніц, на лугах, берагах рэк і азёр, на ўскраіне поля, каля свяшчэнных дрэў. Язычніцкія святы часта адзначаліся на свяшчэнных пагорках.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Беларусі быў шырока распаўсюджаны культ камянёў, у т.л. камянёў-следавікоў. Пад канец існавання першабытнаабшчыннага ладу ўзніклі капішчы. У канцы I-га тыс. існавалі гарадзішчы-свяцілішчы. Пасля прыняцця хрысціянства значная частка культавых язычніцкіх помнікаў выкарыстоўвалася ў час хрысціянскіх свят і набыла функцыі прошчаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зайкоўскі, Э. М. Культавыя язычніцкія помнікі / Э. М. Зайкоўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. . — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Зайкоўскі, Э. М. Культавыя язычніцкія помнікі / Э. М. Зайкоўскі // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 355—356. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Рыбаков, Б. А. Язычество древней Руси / Б. А. Рыбаков; АН СССР, Отд-ние истории, Ин-т археологии. — М.: Наука, 1987. — 782, [1] с., [2] л. ил.
  • Рыбаков, Б. А. Язычество древних славян / Б. А. Рыбаков; РАН, Отд-ние истории, Ин-т археологии. — М.: Наука, 1994. — 607 с. — ISBN 5-02-009585-0.