Культурны пласт
Культурны пласт — пласт зямлі на месцы паселішча чалавека, які захоўвае сляды дзейнасці людзей. У залежнасці ад працягласці жыцця людзей у паселішчы і іх дзейнасці, таўшчыня пласта змяняецца ад некалькіх сантыметраў да 30—35 метраў. З мэтай вывучэння слядоў дзейнасці чалавека і аднаўлення па гэтых слядах гісторыі паселішча, археолагі праводзяць раскопкі.
Лічыцца, што магутнасць культурнага пласта прапарцыйная аб'ёму жыццядзейнасці на плошчах, дзе пласт адклаўся. Культурны пласт распасціраецца ў глыбіню да мацерыка — напластаванняў, якія не нясуць у сабе слядоў жыццядзейнасці чалавека.
Іншыя значэнні[правіць | правіць зыходнік]
- У пераносным сэнсе — кантэкст культуры якой-небудзь эпохі, часта выкарыстоўваецца ў варыянце «культурны пласт» (напрыклад, «культурны пласт 1960-70-х гадоў»).
Праблемы вывучэння культурных пластоў[правіць | правіць зыходнік]
Існуюць метады датыроўкі часу ўзнікнення культурнага слою па радыёвугляродным ізатопам і характэрным прадметам (напрыклад прыладам працы, упрыгоджванням з пэўнага матэрыялу, маўляў, з жалеза), але гэтыя метады не заўсёды даюць надзейны вынік. Так яшчэ ў 1960-х гг. вучоныя прыйшлі да высновы што "ў мінулым хуткасць утварэння радыёактыўнага вугляроду ў атмасферы была няпастаяннай і што датыроўка прадметаў, якія адносяцца да прыкладна 2 000 года да н. э. ці раней, не заслугоўвае даверу" [1]. Таксама магчымае перамяшчэнне артэфактаў у культурным слоі падземнымі жывёламі ці па прычыне натуральных прыродных працэссаў (землятрус і г.д.) стварае праблему датыроўкі і дакладнага вызначэння падзеяў і фактаў мінулага. Яшчэ адна праблема вывучэння культурных пластоў: "...палеаантрапалогія, археалогія.... даюць дадзеныя непасрэдна толькі альбо аб марфалагічным вобліку людзей першабытнага грамадства, альбо аб іх матэрыяльнай культуры і гаспадарцы." [2], ніякіх дакладных звестак аб страражытным грамадстве яны не даюць.
У Беларусі, як і ў іншых краінах светру існуюе праблема знішчэння матэрыяльнай культуры старажытнасці "чорнымі капацелямі" - археолагамі-аматарамі, якія шукаюць артэфакты дзеля далейшага продажу апошніх на чорным рынку.
Зноскі
- ↑ Seattle Post-Intelligencer, “Radiocarbon Dating Wrong,” January 18, 1976, p. C8
- ↑ Ю. Семёнов. О методике реконструкции развития первобытного общества по данным этнографии//Этнография как источник реконструкции истории первобытного общества. М. Издательство "Наука". Главная редакция восточной литературы. 1979. С. 108-125 цыт па: часопіс "Скепсіс"