Культурны цэнтр «Корпус»
Культурны цэнтр «Корпус» | |
---|---|
Тып арганізацыі | установа культуры[d] |
КОРПУС — культурны цэнтр у Мінску, Беларусь. Размяшчаўся на адрасе Машэрава, 9, корпус 8.
Цэнтр быў месцам сустрэчы для розных культурных і сацыяльных мерапрыемстваў, ствараў платформу для самавыяўлення і ўзаемадзеяння творчых людзей. Асноўная мэта КОРПУСа — стварэнне спрыяльных умоў для развіцця беларускай культуры і мастацтва, падтрымка творчых ініцыятыў, садзейнічанне канструктыўнаму дыялогу прадстаўнікоў сферы культуры і мастацтва як унутры краіны, так і за яе межамі.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Культурны цэнтр КОРПУС быў заснаваны 19 студзеня 2017 года[2] каб ствараць прастору для культурных і грамадскіх мерапрыемстваў. Сузаснавальнікам КОРПУСа і яго арт-дырэктарам быў Аляксандр Багданаў. Ад заснавання цэнтр прайшоў некалькі ключавых этапаў развіцця, у тым ліку пашырэнне праграм і мерапрыемстваў, прыцягненне шырокай аўдыторыі.
Важным этапам у гісторыі КОРПУСа стаў арышт работнікаў установы. У жніўні 2020 года Аляксандр Багданаў выходзіў на маршы з дыджэйскай устаноўкай, ставіў музыку для пратэстуючых, назваўшы акцыю «#музыкаоружие». У 2021 годзе Аляксандр Багданаў і сцэнограф цэнтра Максім Крук былі арыштаваныя і правялі каля 3,5 месяцаў у СІЗА. Пасля суда яны атрымалі па тры гады «хіміі», аднак пазней змаглі ўцячы з Беларусі ў Грузію.[3]
Культурны цэнтр «Корпус» спыніў працу ў Мінску ў верасні 2021 года, паабяцаўшы, што каманда будзе і далей займацца беларускім сацыякультурным развіццём, але ўжо не на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Месцазнаходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Культурны цэнтр КОРПУС размяшчаўся ў прасторным будынку на Машэрава 9, корпус 8, з рознымі памяшканні для правядзення мерапрыемстваў. Адзін з ключавых элементаў цэнтра — бар «Дзве Жабы», які стаў папулярным месцам для сустрэч і сувязяў, ён таксама быў закрыты.
Значныя падзеі і праекты
[правіць | правіць зыходнік]На пляцоўцы культурнага цэнтра «Корпус» пастаянна праходзілі як уласныя, так і пабочныя мерапрыемствы. Сярод іх — выстаўкі сучаснага мастацтва (выстаўка Бэна Тэлона, «Мяжа», minsk photo month і інш.); канцэрты замежных і беларускіх артыстаў (Касіапея, Shuma, Deech і інш.); вечарынкі, фестывалі («Белое зеркало», «Культ личности», «Можно», «Электронные забавы»); кірмашы, барахолкі, кінапрагляды («KinoKORPUS — Outside The Box», «Short Export — Made in Germany»); адукацыйныя і лекцыйныя праграмы, публічныя дыскусіі, тэатральныя прадстаўленні («Из жизни насекомых», «ГЭТАМЫ», «Рэйнеке-Ліс»); прэзентацыі прадуктаў і праектаў рэзідэнтаў Корпуса, культурныя і сацыяльныя праекты, накіраваныя на працу з мясцовай супольнасцю. Таксама праект 3D КОРПУС прадастаўляе магчымасць віртуальнага наведвання цэнтра і азнаямлення з яго прасторамі і мерапрыемствамі.[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Аб місіі культ. цэнтра Корпус .
- ↑ Афіцыйная суполка ВКонтакте Культ. цэнтр «КОРПУС» (Мінск): твори или умри! .
- ↑ Інтэрв'ю з Аляксандрам Багданавым (руск.).
- ↑ CultHISTORY:(недаступная спасылка).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пра місію культурнага цэнтру Корпус
- Афіцыйная суполка «Корпуса» у ВКонтакте: твори или умри!
- «This is the end». У Мінску закрыўся культурны цэнтр «Корпус»
- reform.news. «Вярнуся адразу, каб на выпаленым полі пачаць нешта ўзгадоўваць»: дыджэй Аляксандр Багданаў - пра музыку як зброю і тэрапію (руск.) . REFORM.news (ранее REFORM.by) (9 красавіка 2023). Праверана 14 ліпеня 2024.
- #cultHISTORY: электронный самиздат(недаступная спасылка). culthistory.tilda.ws. Праверана 14 ліпеня 2024.