Перайсці да зместу

Кунесць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кунесць
руск.: Кунесть
58°37′00″ пн. ш. 27°49′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Пскоўская вобласць
Муніцыпальны раён Гдоўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1745
Першая згадка 1745
Вышыня цэнтра 101 м
Часавы пояс UTC+4
Насельніцтва
Насельніцтва 8 чалавек (2011)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 81131
Паштовы індэкс 181606
Аўтамабільны код 60
Код АКАТП 58208844018
Паказаць/схаваць карты
Кунесць (Расія)
Кунесць
Кунесць
Кунесць (Пскоўская вобласць)
Кунесць
Кунесць

Кунесць (руск.: Кунесть) — вёска ў Пскоўскай вобласці Расіі, уваходзіць у склад Юшкінскай воласці Гдоўскага раёна. Знаходзіцца недалёка ад берага Чудскога возера. У 2000 годзе ў вёсцы пастаянна пражывалі толькі 8 чалавек. У цёплыя сезоны насельніцтва павялічваецца дзякуючы дачнікам з Пскова, Гдова і Санкт-Пецярбурга.

Вёска не мае школ, прадпрыемстваў. Большасць насельніцтва жыве з агародаў і рыбалкі. Найбліжэйшая прадуктовая крама знаходзіцца ў вёсцы Ветвенік за 8 кіламетраў ад Кунесці. У вёску Горка, аддзеленую ад Кунесці ракой Куной, раз на тыдзень прыязджае аўтакрама — грузавы аўтамабіль, проста з кузава якога вядзецца гандаль.