Чудское возера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чудское возера
эст.: Peipsi
Peipsi jarv location.png
Каардынаты: 58°38′16″ пн. ш. 27°30′12″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне

Flag of Russia.svg Расія

Flag of Estonia.svg Эстонія

Даўжыня

96 км

Шырыня

50 км

Плошча

2613 км²

Найбольшая глыбіня

12,9 м

Сярэдняя глыбіня

7,5 м

Упадаюць

30 рэк і ручаяў

Выцякаюць

Нарва

Чудское возера (Расія)
Чудское возера
Чудское возера
Чудское возера (Пскоўская вобласць)
Чудское возера
Чудское возера
Лагатып Вікісховішча Чудское возера на Вікісховішчы
Чудское возера з космасу

Чудское возера, або Пэ́йпсі[1] (эст.: Peipsi) — буйное прэснаводнае возера, з'яўляецца паўночным складнікам так званага Чудска-Пскоўскага азёрнага комплексу.

Плошча возера складае 2613 км² (73 % ад азёрнага комплексу).[2]

Паўночны і заходні берагі належаць рэспубліцы Эстонія, усходні — Расійскай Федэрацыі (Пскоўская вобласць і невялікі ўчастак у вытоку ракі Нарва належыць Сланцаўскаму раёну Ленінградскай вобласці). З боку рэспублікі Эстонія з возерам мяжуюць з поўначы на поўдзень мааконды (паветы) Іда-Вірумаа, Йыгевамаа і Тартумаа.

Пасярэдзіне возера праходзіць мяжа Расіі і Эстоніі. Раней з'яўлялася ўнутраным вадаёмам СССР, а да гэтага — Расійскай імперыі, калі да яго берагоў выходзілі межы Пскоўскай, Санкт-Пецярбургскай, Ліфляндскай і Эстляндскай губерняў. Прылеглыя да возера тэрыторыі называюцца Прычуддзе.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Этнонім чудзь у Старажытнай Русі шжываўся для пазначэння старажытных эстаў, уключаючы сету, а таксама як зборная назва розных фіна-ўгорскіх народаў. Назва гэта чыста славянская, таму, што эсты сябе чуддзю ніколі не звалі[3].

Гістарычныя факты[правіць | правіць зыходнік]

На лёдзе Чудскога возера 5 красавіка 1242 года адбылося знакамітае Лядовае пабоішча — бітва рускага войска князя Аляксандра Неўскага супраць войскаў Лівонскага ордэна. З-за зменлівасці гідраграфіі Чудскога возера, гісторыкам доўгі час не атрымлівалася дакладна вызначыць месца, дзе адбылася бітва. Толькі дзякуючы працяглым даследаванням, праведзеным экспедыцыяй Інстытута археалогіі Акадэміі навук СССР, было ўсталявана месца бітвы. Яно летам пагружана ў ваду і знаходзіцца прыблізна ў 400 метрах ад вострава Сігавец.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Дзяржаўны камітэт Пскоўскай вобласці па прыродакарыстанні і ахове навакольнага асяроддзя. Геаграфічнае апісанне рэгіёна
  3. Поспелов Е. М. Географические названия мира: Топонимический словарь.— 2-е изд., стереотип.— М.: Русские словари, ООО «Издательство Астрель», ООО «Издательство АСТ», 2001

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]