Курганне (археалагічны помнік, Жлобінскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя

Курганне — археалагічныя помнікі: курганныя могільнікі каля в. Курганне Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

Могільнік — 1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца паміж вёскай і р. Добасна. 55 курганоў вышынёй 0,5 — 2,5 м, дыяметрам 10 — 12 м. Выявіў і даследаваў 28 насыпаў у 19721976 У. У. Багамольнікаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на спіне галавой на захад (у адным выпадку — на ўсход), сустракаецца трупаспаленне. Адзін курган пусты.

Знойдзены ганчарныя гаршкі, пярсцёнкападобныя і сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы, пацеркі (дробны бісер, шкляныя пазалочаныя цыліндрычныя і бочачкападобныя, сердалікавыя біпірамідальныя, бурштынавыя прызматычныя, металічныя), авальнае і абаранкападобныя крэсівы, лірападобныя спражкі, каса, серп, прасліцы. Асабліва багаты курган з двайным пахаваннем, дзе знойдзены крыж-складзень, паясны кручок з выявамі конскіх галовак, бронзавыя спражка і паясное кольца з інкруставаным раслінным і геаметрычным арнаментам, крэсівы, жалезныя паясныя кольцы і інш.

Могільнік належаў радзімічам, і датуецца XI — 1-й трэццю XII стст.

Могільнік — 2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца побач з могільнікам — 1, на захад ад яго. 35 курганоў вышынёй 1 — 2 м, дыяметрам 10 — 12 м. Выявіў і даследаваў 7 насыпаў у 1972 г. У. У. Багамольнікаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце і ў яме.

Знойдзены нож, ганчарная кераміка, шкляныя пазалочаныя, сердалікавыя біпірамідальныя пацеркі і вялікія яйкападобныя буйназярністыя пацеркі.

Належаў дрыгавічам. Датуецца XIXII стст.

Могільнік — 3[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1 км ад могільніка — 2. 3 курганы вышынёй 2 м, дыяметрам 12 — 1З м. Выявіў і абследаваў у 1972 г. У. У. Багамольнікаў. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Багамольнікаў, У. У. Курганне / У. У. Багамольнікаў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 358. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Банадыкаў, М. Дакрануліся да часцінкі мінулага // Гомельскі універсітэт. — 1976. — № . — 18 верасня. — С.
  • Богомольников, В. В. Обследование курганов в Жлобинском районе / В. В. Богомольников // Археологические открытия 1973 года / АН СССР, Ин-т археологии; [Отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1974. — 559 с., [1] л. ил. — С. 369 — 370.
  • Богомольников, В. В. Продолжение раскопок у дер. Курганье / В. В. Богомольников // Археологические открытия 1976 года / АН СССР, Ин-т археологии; [Отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1977. — 608 с. — С. 400.
  • Богомольников, В. В. Работы в Жлобинском районе / В. В. Богомольников // Археологические открытия 1974 года / АН СССР, Ин-т археологии; [Отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1975. — 579 с. — С.
  • Богомольников, В. В., Косолапов, А. Ф., Тарабей, В. В. Раскопки курганов у деревень Курганье и Денисковичи / В. В. Богомольников, А. Ф. Косолапов, В. В. Тарабей // Археологические открытия 1975 года / АН СССР, Ин-т археологии; [Отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1976. — 602 с., [1] л. ил. — С. 415 — 416.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, БелСЭ; рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1985. — 382, [1] с. — С. 177. — (Збор помнікаў гісторыі і культуры народаў СССР = Свод памятников истории и культуры народов СССР).
  • Макушнікаў, А. З ашчаднасцю да помнікаў // Гомельскі універсітэт. — 1986. — № . — 6 снежня. — С.
  • Макушнікаў, А. А. Курганне / А. А. Макушнікаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 489 — 490. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Пархімовіч, Н. З гісторыі роднага краю // Гомельскі універсітэт. — 1978. — № . — 7 кастрычніка. — С.