Курган працоўнай славы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Курган працоўнай славы
55°31′20″ пн. ш. 28°35′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Наваполацк
Map

Курган працоўнай славы — курган у Наваполацку. Знаходзіцца ў прамысловай зоне горада, каля аўтабазы № 6.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе ў гонар 10-годдзя заснавання горада і працоўнага подзвіга будаўнікоў-вадзіцеляў насыпаны Курган Працоўнай Славы. На яго вяршыні на бетоннай пляцоўцы размешчаны грузавік ЗІЛ-585 пад нумарам БЮ 19-20, вадзіцелем якога быў Дзмітрый Аністратаў.

Каля падножжа — дошка з надпісам-прысвячэннем: «Ад славы баявой — да славы працоўнай. Пад гэтым мемарыялам захоўваецца дот часоў Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.»[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Курган Працоўнай Славы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 372.
  • Курган Працоўнай Славы // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 842.