Курутоб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курутоб

Курутоб (тадж.: Қурутоб) — страва таджыкскай кухні. З’яўляецца адной з самых вядомых і найстаражытнейшых страў гэтай кухні.

Тэхналогія гатавання разнастайная і адрозніваецца ад рэгіёна да рэгіёна. Гэта страва таксама гатуецца ў некаторых раёнах Узбекістана, Афганістана, Пакістана і Ірана. Яго традыцыйна ядуць рукамі.

Асноўнымі кампанентамі стравы з’яўляюцца чака (сузьма або расплаўлены курут), катык або кефір, пластовая аладка фацір, ільняны алей, памідоры, агуркі, зеляніна, цыбуля і соль. У некаторых варыянтах выкарыстоўваецца малако, сметанковае масла ці баваўняны алей, чырвоны ці чорны перац і іншыя прадукты.