Кусеўшчына (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кусеўшчына — археалагічны помнік: стаянка эпохі позняга мезаліту каля в. Кусеўшчына (Мядзельскі раён, Мінская вобласць). Знаходзіцца за 0,4 км на паўночным захадзе ад вёскі, на марэнным паўвостраве паўднёва-ўсходняга краю тарфяніку. Выявіў у 1978 г. Ч. А. Каспарэўскі, даследаваў у 1980, 1987, 1988 гг. М. М. Чарняўскі. Пляцоўка памерамі каля 100х30 м, вышыня 0,5 м. Культурны пласт слаба выражаны, таўшчыня 0,3—0,4 м. Выяўлены невялікія, крыху заглыбленыя агнішчы, крамянёвыя аднапляцовачныя нуклеусы, ланцэтападобныя вастрыі, рэтушаваныя пласцінкі і адшчэпы, разнастайныя скрабкі і разцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кусеўшчына // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 490. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Кусеўшчына // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 359. — ISBN 5-85700-077-7.