Куэва-дэ-лас-Манас
Выгляд
| Пячора Куэва-дэ-лас-Манас (раён Рыа-Пінтурас, правінцыя Санта-Крус)* | |
|---|---|
| Cueva de las Manos del Río Pinturas** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Краіна | |
| Тып | культурны |
| Крытэрыі | iii |
| Спасылка | 936 |
| Рэгіён*** | Паўднёвая Амерыка |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1999 (23 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Куэва-дэ-лас-Манас (ісп.: Cueva de las Manos — Пячора рук) — пячора на поўдні Аргенціны (правінцыя Санта-Крус), у даліне ракі Пінтурас. Аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Вядома археалагічнымі і палеанталагічнымі знаходкамі ў ёй, найперш насценнымі малюнкамі і негатыўнымі выявамі чалавечых рук, найстарэйшыя з якіх датуюць 9-м тысячагоддзем да н. э. Пячора доўгі час была населена людзьмі, продкамі індзейцаў Патагоніі. Апошнія малюнкі датуюць 1-м тысячагоддзем нашай эры. Фарбы, якімі выкананы малюнкі, мінеральнага паходжання. Для вызначэння ўзросту малюнкаў выкарыстоўвалі знойдзеныя ў пячоры касцяныя трубачкі, праз якія фарбы ў свой час наносілі на сцяну.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Куэва-дэ-лас-Манас
