Сан-Ігнасіа-Міні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Руіны місіі

Сан-Ігнасіа-Міні (ісп.: San Ignacio Miní) — місія езуітаў на тэрыторыі сучаснай Аргенціны, правінцыя Місьёнес. Была заснавана ў 1632 годзе, адна з 30 місій, заснаваных езуітамі на тэрыторыі сучасных Аргенціны, Парагвая і Бразіліі. Стыль будынка вядомы як барока гуарані (па назве індзейскіх народаў, якія пражываюць у раёне).

Малюнак 1846 года

Спраектаваны італьянскім архітэктарам Хуанам Бразанелі (італ.: Juan Brasanelli), будынак царквы 74 м даўжынёй і 24 метра шырынёй, са сценамі з чырвонага пясчаніку, якія маюць таўшчыню да двух метраў — адна з самых выдатных пабудоў падобнага тыпу. У 1733 годзе ў місіі пражывала да 4000 хрышчаных індзейцаў гуарані, захаваліся могілкі той пары.

На тэрыторыі помніка дзейнічае музей. У 1984 годзе руіны місіі Сан-Ігнасіа-Міні разам з яшчэ чатырма падобнымі помнікамі на тэрыторыі Аргенціны і Бразіліі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 275
рус.англ.фр.


Шаблон:Сусветная спадчына ў Бразіліі