Езуіцкі квартал і місіі Кордавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Езуіцкі квартал і місіі Кордавы*
Jesuit Block and Estancias of Córdoba**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Місія Альта-Грасія
Краіна Сцяг Аргенціны Аргенціна
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iv
Спасылка 995
Рэгіён*** Лацінская Амерыка і Вест-Індыя
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2000  (24-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Езуіцкі квартал і місіі Кордавы (ісп.: La Manzana Jesuítica y las Estancias de Córdoba) — помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які складаецца з дзвух складовых частак:

Ансамбль рэдукцый (місій і фермаў) у наваколлях горада узвздзіўся езуітамі пачынаючы з сярэдзіны XVII стагоддзя. У 1767 годзе Карл III падпісаў указ аб выгнанні езуітаў з іспанскіх уладанняў і канфіскацыі іх уласнасці. У наступным годзе ўніверсітэт і школа перайшлі ў распараджэнне дзяржавы. Місіямі, аднак, да 1853 года кіравалі францысканцы, калі езуітам было дазволена вярнуцца ў Амерыку.

Кожная місія мае сваю царкву і комплекс будынкаў, вакол якіх вырасталі пасёлкі, такія як Альта-Грасія, найбліжэйшая да горада Кордава. Місія Сан-Ігнасіа не захавалася. Езуіцкі квартал і місіі часта наведваюцца турыстамі, якія вандруюць па маршруце «Дарога езуіцкіх місій» (ісп.: El Camino de las Estancias Jesuíticas).

Як унікальнае сведчанне асветніцкай дзейнасці езуітаў на тэрыторыі Лацінскай Амерыкі ў XVII—XVIII стст. езуіцкі квартал і місіі былі занесены ў 2000 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]