Кшыштаф Краўзэ
| Кшыштаф Краўзэ | |
|---|---|
| польск.: Krzysztof Krauze | |
| | |
| Дата нараджэння | 2 красавіка 1953[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 снежня 2014[3][2][…] (61 год) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Ewa Sałacka[d] і Joanna Kos-Krauze[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, аператар-пастаноўшчык, рэжысёр |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0470377 |
Кшыштаф Краўзэ (польск.: Krzysztof Krauze; 22 красавіка 1953, Варшава — 24 снежня 2014, Варшава) — польскі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар, акцёр. Двухразовы лаўрэат «Залатых львоў» на нацыянальным Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні за фільмы «Доўг» (1999) і «Плошча Збавіцеля» (2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кшыштаф Краўзэ нарадзіўся ў 1953 годзе. Яго маці — актрыса Крысціна Каркоўска. Скончыў аператарскі факультэт кінашколы ў Лодзі ў 1976 годзе. У 1978—1983 гадах супрацоўнічаў са студыяй кароткаметражных фільмаў «Se-ma-for», пазней — з кінастудыяй імя Караля Іржыкоўскага. У пачатку 1980-х гадоў выехаў з краіны — спачатку ў Аўстрыю, пазней у Францыю, але досыць хутка вярнуўся на радзіму. У 1988 годзе зняў свой першы поўнаметражны фільм «Нью-Ёрк, чатыры раніцы», вытрыманы ў жанры чэшскай камедыі. Крытыкі палічылі фільм правальным, але журы кінафестывалю ў Гдыні прысудзіла Краўзэ прыз за найлепшы дэбют[4].
| Шмат хто глядзеў «Нью-Ёрк, чатыры раніцы», я атрымаў за яго ўзнагароду ў Гдыні. Але для мяне фільм быў катастрофай. Людзі, чыім меркаваннем я даражу, засталіся вельмі стрыманымі. <…> я веру, што ўсё ў жыцці адбываецца не выпадкова. Я пачаў разумець, што фільм атрымаўся такім, якім я гэтага хацеў. У ім быў дотык ісціны — а гэта адзіны шлях[5]. |
Магчымасці выпусціць наступную поўнаметражную карціну Краўзэ чакаў восем гадоў, здымаючы ў гэты час рэкламныя і дакументальныя фільмы. Поўнаметражная стужка «Вулічныя гульні» (1996) прынесла адразу некалькі нацыянальных кінаўзнагарод. У 1997 годзе па версіі польскага часопіса «Życie» Кшыштаф Краўзэ быў прызнаны «Чалавекам года». Верагодна, найбольшага творчага поспеху Краўзэ дамогся ў 1999 годзе, выпусціўшы трылер «Доўг».
У 2001 годзе Кшыштаф Краўзэ стаў сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі, у 2007 годзе — сябрам Савета Асацыяцыі польскіх кінематаграфістаў. У 2008 годзе абраны старшынёй Польскага інстытута кінематаграфіі[5].
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1999 — «Доўг»
- 2006 — «Плошча Збавіцеля»
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.akademiapolskiegofilmu.pl/pl/historia-polskiego-filmu/rezyserzy/krzysztof-krauze/59
- 1 2 Krzysztof Krauze // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- 1 2 http://culture.pl/en/artist/krzysztof-krauze
- ↑ Krzysztof Krauze. BIOGRAFIA TWÓRCY (польск.)(недаступная спасылка). Grupa Wirtualna Polska. Праверана 15 студзеня 2015.
- 1 2 Nawój E.. Krzysztof Krauze, film director and scriptwriter, born in Warsaw in 1953. He passed away on 24th December 2014. (англ.). culture.pl. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2014. Праверана 16 студзеня 2015.
- Асобы
- Нарадзіліся 2 красавіка
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 24 снежня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Выпускнікі Кінашколы ў Лодзі
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Кінарэжысёры XXI стагоддзя
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Сцэнарысты XXI стагоддзя
- Кінарэжысёры Польшчы
- Сцэнарысты Польшчы
- Кінааператары Польшчы