Кілва (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кілва
англ. Kilwa
Lake mweru.jpg
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча25 км²
Насельніцтва800 чал.
Шчыльнасць насельніцтва32 чал./км²
Размяшчэнне
9°16′30″ пд. ш. 28°26′30″ у. д.HGЯO
АкваторыяВозера Мверу
Краіна
Кілва (востраў) (Замбія)
Кілва
Кілва

Кі́лва (англ.: Kilwa) — найбуйнейшы востраў на возеры Мверу. Уваходзіць у склад Замбіі. Прыкладная плошча - 25 км². У 2012 г. на востраве знаходзілася болей за 800 чал., пераважна бежанцаў з Конга.

Востраў Кілва месціцца на паўднёвым захадзе возера Мверу ў 4,65 км ад заходняга берага, які ўваходзіць ужо ў склад Конга. У 6,2 км ад вострава Кілва знаходзіцца аднайменнае кангалезскае паселішча. Адлегласць да Лусакі, сталіцы Замбіі, — прыкладна 676 км. Найбольшая шырыня — 7,76 км. Даўжыня — 12,8 км.

У XIX ст. на востраве спыняліся гандляры-суахілі, якія, як мяркуюць, далі яму назву ў гонар аднайменнайга вострава ў Індыйскім акіяне. У наш час на востраве Кілва знаходзяцца памежны пост Замбіі і паселішча бежанцаў з Конга.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]