Мверу
Выгляд
| Мверу | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 917 м |
| Даўжыня | 131 км |
| Шырыня | 56 км |
| Плошча | 5120 км² |
| Аб’ём | 38,2 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 27 м |
| Сярэдняя глыбіня | 7,5 м |
| Басейн | |
| Упадаюць | Луапуа |
| Выцякаюць | Лавуа |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
Мверу — горнае прэснае возера ў Афрыцы, на мяжы Замбіі і ДР Конга.
Размешчана на вышыні 917 м над узроўнем мора на паўднёвы захад ад возера Танганьіка. Найбольшая даўжыня 110 км, шырыня 45 км, глыбіня да 27 м. Ва ўсходняй частцы ў возера ўпадае рака Луапуа. Выцякае рака Лавуа (прыток ракі Конга).
Суднаходнае. У возеры водзяцца лешч і тылапія. Апісана ў 1867 годзе Давідам Лівінгстанам.
Найбуйнейшы азёрны востраў Кілва належыць Замбіі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мверу / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
