Кіпцюровы кубак
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8c/Claw_beaker_from_Ringmere_Farm_BM_2005.12-5.1.jpg/250px-Claw_beaker_from_Ringmere_Farm_BM_2005.12-5.1.jpg)
Кіпцюровы кубак — назва, дадзеная археолагамі тыпу пасудзін для пітва, якія часта сустракаюцца сярод магільных рэчаў у франкскіх і англасаксонскіх пахаваннях VI і VII стагоддзяў нашай эры.
Падобныя кубкі знаходзяць у Паўночнай Францыі, Усходняй Англіі, Германіі і Гістарычных Нідэрландах, гэта звычайна канічны кубак з дробнымі, выгнутымі ручкамі або вушкамі , якія тырчаць з бартоў і зробленыя з кавалкаў расплаўленага шкла, нанесеных на сценкі кубка. Цэнтр вытворчасці такіх вырабаў знаходзіўся, напэўна, на тэрыторыі сучаснай Германіі, а шкло часам таніравалі ў карычневы, сіні або жоўты колеры.