Кіран Гібс
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Кіран Джэймс Рыкарда Гібс | ||||||||||||
Нарадзіўся |
26 верасня 1989[1][2] (32 гады)
|
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||
Вага | 64 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 3 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Кі́ран Джэймс Рыка́рда Гібс (англ.: Kieran James Ricardo Gibbs; нар. 26 верасня 1989, Ламбет, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі футбаліст, абаронца амерыканскага клуба «Інтэр Маямі». Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2010—2015).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Прафесійную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў «Арсенале», куды перайшоў з акадэміі «Уімблдана» ў 2004.
У жніўні 2017 года перайшоў у «Вест Бромвіч Альбіён», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[3]. У сакавіку 2021 года стала вядома, што ў ліпені па заканчэнні пагаднення з «Вест Бромвічам» абаронца папоўніць склад амерыканскага «Інтэра Маямі».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гібс гуляў за зборную Англіі да 19 гадоў у адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы 2008 і ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету 2009[4][5][6].
Гібс разам са сваім аднаклубнікам па «Арсенале» Тэа Уолкатам выступаў за зборную да 21 года на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009, а пасля ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2011.
7 жніўня 2010 года Фабіа Капэла выклікаў Кірана ў нацыянальную зборную на таварыскі матч супраць зборнай Венгрыі[7]. Ігрок выйшаў на поле пасля перапынку, замяніўшы Эшлі Коўла[8].
Кіран Гібс два сезоны пакутаваў ад траўм, аднак пасля набыў добрую форму і як след быў выкліканы новым трэнерам зборнай Роем Ходжсанам у зборную ў 2013 годзе[9].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Арсенал»:
- Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2014, 2015
Зноскі
- ↑ Kieran Gibbs // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kieran Gibbs // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Защитник «Арсенала» Гиббс перешел в «Вест Бромвич»(руск.) (30 жніўня 2017). Праверана 30 жніўня 2017.
- ↑ Hart, Patrick Necid helps Czechs ease past England(англ.) . uefa.com (14 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2009. Праверана 14 жніўня 2008.
- ↑ Italy hold out against lively England, uefa.com. Retrieved 5 February 2014.
- ↑ England claim Greek scalp in vain, uefa.com. Retrieved 5 February 2014.
- ↑ Capello calls up Wilshere, Gibbs and Zamora for England(англ.) . BBC Sport. British Broadcasting Corporation (7 жніўня 2010). Праверана 7 жніўня 2010.
- ↑ Gibbs and Wilshere make senior England debuts(англ.) (11 жніўня 2010). Праверана 11 жніўня 2010.
- ↑ England call up Kieran Gibbs(англ.) (4 кастрычніка 2012). Праверана 8 кастрычніка 2013.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кіран Гібс
- Афіцыйная старонка