Эшлі Коўл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Эшлі Коўл
ACole.JPG
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 снежня 1980(1980-12-20)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Рост 176 см
Вага 66 кг
Пазіцыя левы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Дэрбі Каўнці
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1997 — 1998 Сцяг Англіі Арсенал
Клубная кар’ера*
1998 — 2006 Сцяг Англіі Арсенал 156 (8)
1999 — 2000   Сцяг Англіі Крыстал Пэлас 14 (1)
2006 — 2014 Сцяг Англіі Чэлсі 229 (7)
2014 — 2015 Сцяг Італіі Рома 11 (0)
2016 — 2018 Сцяг ЗША Лос-Анджэлес Гэлаксі 86 (3)
2019 — Сцяг Англіі Дэрбі Каўнці
Нацыянальная зборная**
1999 Сцяг Англіі Англія (да 20) 2 (0)
2002 Сцяг Англіі Англія (да 21) 4 (1)
2001 — 2014 Сцяг Англіі Англія 107 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Э́шлі Коўл (англ.: Ashley Cole; нар. 20 снежня 1980, Стэпні, Лондан, Англія) — англійскі футбаліст, левы абаронца клуба «Дэрбі Каўнці». Былы ігрок нацыянальнай зборнай Англіі, разам з якой шмат разоў удзельнічаў на чэмпіянатах свету і Еўропы. Вядомы, перш за ўсё, дзякуючы выступам за англійскі «Чэлсі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З юнацкага ўзросту гуляў у «Арсенале». Пачынаў у якасці нападніка, першы матч за асноўную каманду згуляў 30 лістапада 1999 года супраць «Мідлсбра». Заключыў прафесійны кантракт 25 лютага 2000 года. Для атрымання гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Крыстал Пэлас», дзе згуляў 14 матчаў і забіў 1 гол і дапамог клубу захаваць месца ў лізе. Пасля траўмы асноўнага левага абаронцы «Арсенала» Сілвінью ўвосень 2000 года быў пастаўлены на яго месца. Паказваючы выдатную гульню, выцесніў бразільца з асноўнага складу.

У 2005 годзе Коўл быў абвінавачаны ў тым, што дамаўляецца аб пераходзе ў іншы клуб без апавяшчэння кіраўніцтва «Арсенала». Камісія Прэм'ер-Лігі прызнала яго віну і 2 чэрвеня 2005 года аштрафавала на £100 000 за сустрэчу ў адной з лонданскіх гасцініц з Жазэ Маўрынью. Пададзеная ў жніўні апеляцыя была адхілена, але памер штрафу паменшылі да £75 000. Таксама за гэты інцыдэнт былі аштрафаваны клуб «Чэлсі» і сам Жазэ Маўрынью на сумы ў £300 000 і £200 000 (паменшаная да £75 000) адпаведна.

Нягледзячы на жаданне пакінуць «Арсенал», Коўл падпісаў новы кантракт 18 ліпеня 2005 года з зарплатай каля £70 000 у тыдзень. 31 жніўня 2006 годзе перайшоў у «Чэлсі» ў абмен на абаронцу Вільяма Галаса з даплатай у £5 млн.

7 ліпеня 2014 года Коўл падпісаў двухгадовы кантракт з «Ромай»[3][4]. Аднак замацавацца ў аснове рымскага клуба не здолеў. Улетку 2015 года галоўны трэнер рымлян Рудзі Гарсія абвясціў, што больш не разлічвае на Коўла, і той не быў уключаны ў заяўку на сезон, але застаўся ў клубе. 19 студзеня 2016 года Коўл афіцыйна разарваў кантракт з «Ромай»[5].

27 студзеня 2016 года было абвешчана аб пераходзе Коўла ў амерыканскі клуб «Лос-Анджэлес Гэлаксі»[6]. У студзені 2019 года вярнуўся ў Англію, стаўшы іграком клуба «Дэрбі Каўнці»[7], які ўзначальваў былы партнёр Коўла па «Чэлсі» Фрэнк Лэмпард.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Арсенал»:

«Чэлсі»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]