Праспект Сцяпана Бандэры (Кіеў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праспект Сцяпана Бандэры
Кіеў
укр.: Проспект Степана Бандери
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Горад Кіеў
Акруга Курэнёўка,
Абалонь,
Пэтрыўка
Раён Абалонскі,
Падольскі раён
Працягласць 4,5 км
Ранейшыя назвы Лугава-Станцыённая вуліца, Агародны тупик, Чырвонаказацкая вуліца, проспект Чырвоных Казакоў, Маскоўскі праспект
Назва ў гонар Сцяпан Бандэра
Паштовы індэкс 04073, 04655
Commons-logo.svg Праспект Сцяпана Бандэры на Вікісховішчы

Праспект Сцяпана Бандэры (укр.: Проспе́кт Степана Бандери) — праспект у Абалонскім і Пячэрскім раёнах Кіева, мясцовасці Курэнёўка, Пэтрыўка, жылы масіў Абалонь (уздоўж Вербнага возера). Праходзіць ад Кірылаўскай і Курэнёўскай вуліц да Маскоўскага маста.

На адрэзку паміж Новаканстанцінаўскай вуліцай і Маскоўскім мастом праспект складае частку Малую Акруговую дарогу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утварыўся ў першай палове ХХ стагоддзя як злучэнне вуліц Лугава-Станцыённай (паміж Кірылаўскай вуліцай і чыгункай) і Агароднага тупіка, якія ў 1961 былі аб'яднаны пад назвай Чырвонаказацкая вуліца. У 1976 годзе, пасля працягу ў бок Маскоўскага маста і пашырэння, пераўтварэнні яе ў хуткасную магістраль, вуліца атрымлівае назву «праспект Чырвоных Казакоў» у гонар ваенных фарміраванняў Чырвоных Казакоў. Распараджэннем Кіеўскага гарадскога савета ад 18 жнiўня 2004 года перайменаваны ў Маскоўскі праспект, а 7 ліпеня 2016 года на сесійнай пасяджэнні дэпутаты Кіеўскага савета прагаласавалі за перайменаванне праспекта ў гонар Сцяпана Бандэры [1]. Рашэнне ўступіла ў сілу пасля афіцыйнай публікацыі ў газэце "Храшчацік», 2016/08/09.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку праспекта, па Кірылаўскай вуліцы праходзяць трамвайныя шляхі з Падола ў бок Абалоні і Мінскага масіва.

Праз праспект праходзяць мноства аўтобусных і траллейбусных маршрутаў, асноўны паток якіх накіраваны ад метро Пачайна ў бок Траешчыны.

У заходняй частцы праспекта знаходзіцца чыгуначная станцыя Зеніт.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. У гонар каго назвалі вуліцы Кіева, — БезТАБУ, 7 ліпеня 2016 (укр.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]