Кірыл Юр’евіч Насановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кірыл Насановіч)
Футбол
Кірыл Насановіч
Поўнае імя Кірыл Юр’евіч Насановіч
Нарадзіўся 31 мая 1993(1993-05-31) (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Колас
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2014 Беларусь АК Ждановічы (Мінск) 20 (2)
2015 Беларусь Слонім 12 (0)
2015 Беларусь АК Ждановічы (Мінск) 7 (3)
2016 Беларусь Ашмяны 3 (0)
2016 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 14 (10)
2017—2019 Беларусь Хімік (Светлагорск) 75 (3)
2020 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 11 (2)
2021 Беларусь Кронан (Стоўбцы) 9 (4)
2022—2023 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 23 (9)
2023— Беларусь Колас (Чэрвень) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 жніўня 2023.

Кірыл Насановіч (нар. 31 мая 1993) — беларускі футбаліст, нападнік чэрвеньскага «Коласа».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў выступаць у аматарскіх лігах Мінска, у 2014 годзе гуляў у Другой лізе за каманду «Агракамбінат Ждановічы». У лютым 2015 года стаў іграком «Слоніма»[1], у складзе якога згуляў у 12 матчах у Першай лізе, пасля чаго ўлетку таго ж года вярнуўся ў «Агракамбінат Ждановічы». Сезон 2016 пачаў у «Ашмянах», аднак хутка пакінуў каманду, пазней далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі». У 2017—2019 гадах гуляў у Першай лізе за светлагорскі «Хімік», дзе быў адным з асноўных ігракоў.

У пачатку 2020 года зноў далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі», дзе гуляў да лета, а ў пачатку 2021 года стаў іграком стаўбцоўскага «Кронана». У 2022 годзе вярнуўся ў «Вікторыю». У жніўні 2023 года перайшоў у чэрвеньскі «Колас».

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]