ФК Ашмяны-БДУФК

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ФК Ашмяны)
Jump to navigation Jump to search
Ашмяны-БДУФК
Лагатып
Горад Ашмяны, Беларусь
Стадыён ФАК
Умяшчальнасць: 525
Галоўны трэнер Антуан Маёраў
Чэмпіянат Другая ліга
2018 4 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Ашмяны-БДУФК» — беларускі футбольны клуб з горада Ашмяны. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 года клуб выступаў у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, дзе займаў месцы ў ніжняй палове табліцы.

У пачатку 2015 года мінскі клуб «Славянін», шукаючы магчымасць пераехаць у іншы горад, здолеў дамовіцца аб пераездзе з кіраўніцтвам Ашмян. У выніку, у Другую лігу замест «Славяніна» была заяўлена каманда «Ашмяны». Каманда была ўкамплектавана пераважна былымі ігракамі «Славяніна», таксама ў яе склад быў запрошаны шэраг мясцовых футбалістаў. Галоўным трэнерам «Ашмян» стаў былы трэнер «Славяніна» Васіль Смірных. У сезоне 2015 «Ашмяны» адразу сталі адным з лідараў сваёй падгрупы А, аднак у выніку занялі трэцяе месца і выйшлі ў фінальны раўнд, дзе не здолелі ўзняцца вышэй за пяты радок.

У пачатку 2016 года, пасля спынення існавання першалігавай «Бярозы-2010» і адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4» ад павышэння «Ашмянам» было прапанавана месца ў Першай лізе, на што каманда адказала згодай[1]. Аднак, замацавацца ў Першай лізе не атрымалася — каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы. Улетку шэраг ігракоў «Ашмян» быў абвінавачаны ў арганізацыі дагаварных матчаў, яны былі выключаны з каманды, склад якой у выніку абнавіўся больш чым напалову. Восенню 2016 года галоўным трэнерам замест Васіля Смірных стаў Антуан Маёраў, але і ён не здолеў выратаваць каманду ад апошняга месца і вылету ў Другую лігу.

Сезон 2017 каманда, якая дапоўніла назву «Ашмяны» да «Ашмяны-БДУФК», пачала ў Другой лізе са штрафам у 5 ачкоў за ўдзел ігракоў у дагаварных матчах у папярэднім сезоне. Пачатак атрымаўся няўдалым — «Ашмяны» саступілі асноўным канкурэнтам і ўскладнілі сабе барацьбу за высокія месцы. Аднак пазней каманда набрала абароты і стала перамагаць у адным матчы за другім, нярэдка з разгромным лікам. У выніку «Ашмяны» неўзабаве апынуліся ў верхняй частцы табліцы і, разграміўшы ў апошнім туры «Любань» з лікам 12:1, занялі трэцяе месца. Пры гэтым нападнік «Ашмян» Дзмітрый Купнеўскі з 31 голам стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У сезоне 2018 «Ашмяны» таксама былі адным з фаварытаў Другой лігі, але даволі хутка адсталі ад «Руха» і «Крумкачоў» і былі вымушаны змагацца за трэцяе месца. Доўгі час паспяхова ўтрымліваючы трэці радок, у канцы сезону ашмянская каманда прапусціла наперад рэчыцкі «Спутнік» і фінішавала чацвёртай.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2007—2013: «Ашмяны»
  • 2014: «Факел»
  • 2015—2016: «Ашмяны»
  • з 2016: «Ашмяны-БДУФК»

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на май 2019 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Беларусі Бр Мікіта Лазоўскі 1999
16 Сцяг Беларусі Бр Арсеній Кудзін 1995
37 Сцяг Беларусі Бр Уладзіслаў Бандарчук 2000
2 Сцяг Беларусі Аб Аляксей Нікулін 1997
3 Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Кучынскі 1996
4 Сцяг Беларусі Аб Пётр Зыль 1994
5 Сцяг Беларусі Аб Аляксей Смірноў 1999
6 Сцяг Беларусі Аб Дзяніс Хадаронак 1998
12 Сцяг Беларусі Аб Аляксей Маліноўскі 1999
17 Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Козел 1989
18 Сцяг Беларусі Аб Яўген Пракопчык 1993
Сцяг Беларусі Аб Максім Пазняк 1998
Пазіцыя Імя Год нараджэння
8 Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Велісевіч 1995
13 Сцяг Беларусі ПА Антон Андрэеў 1993
15 Сцяг Беларусі ПА Міхаіл Краўчук 1991
Сцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Давідовіч 1995
7 Сцяг Беларусі Нап Януш Ладуцька 1993
9 Сцяг Беларусі Нап Аляксей Скварчэўскі 1998
10 Сцяг Беларусі Нап Дзмітрый Купнеўскі 1995
11 Сцяг Беларусі Нап Глеб Буракоў 1999
14 Сцяг Беларусі Нап Ілья Цюніс 1994
19 Сцяг Расіі Нап Арсеній Канцадайлаў 1997
Сцяг Беларусі Нап Андрэй Арочка 1991
Сцяг Беларусі Нап Аляксандр Фядосенка 1999

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2007 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 11 30 9 4 17 41–66 31
2008 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 12 28 8 5 15 37–73 29
2009 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 10 20 3 0 17 21–68 9
2010 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 10 20 2 5 13 24–58 11
2011 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 9 24 8 4 12 56–51 28
2012 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 11 22 4 1 17 26–66 13
2013 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 14 26 2 4 20 27–97 10
2014 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 10 18 1 1 16 17–62 4
2015 Другая — А (Д3) 3 18 9 5 4 38–19 32 1/16 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 5 141 5 4 5 22–20 19 Атрыманне месца ў Першай лізе
2016 Першая (Д2) 14 26 2 2 22 15–64 72 1/32 фіналу Descento.svg Вылет у Другую лігу
2017 Другая (Д3) 3 26 18 3 5 100–27 523 1/32 фіналу
2018 Другая (Д3) 4 28 18 1 9 82–33 55 1/32 фіналу
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—2—3, розніца мячоў 13—15.
  • 2 Вынік матчу «Ашмяны»—«Прамень» (3:3) быў ануляваны, прысуджаны лік 0:0 без дадання ачкоў абодвум камандам.
  • 3 З каманды знята 5 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезоне 2016.

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]