ФК Слонім-2017

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК Слонім)
Слонім-2017
ФК Слонім.jpeg
Поўная назва Дзяржаўная спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Слонім 2017“»
Заснаваны 2009
Горад Слонім, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 2220
Дырэктар Аляксей Нічыпар
Галоўны трэнер Антуан Маёраў
Чэмпіянат Першая ліга
2023 15 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Слонім-2017» — беларускі футбольны клуб з горада Слонім. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Белтрансгаз»[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 2009 годзе пад назвай «Белтрансгаз». Галоўным спонсарам стала слонімскае ўпраўленне магістральных газапровадаў.

Новаствораны клуб адразу перамог у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, а на наступны год заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 2011 годзе клуб доўгі час змагаўся за выхад у Першую лігу, але заняў трэцяе месца. У сезоне 2012 клуб датэрмінова гарантаваў сабе месца ў Першай лізе, заняўшы ў выніку другое месца.

Клуб меў агульны стадыён з іншым слонімскім футбольным клубам, «Камунальнікам». У 2011 годзе «Камунальнік» вылецеў у Другую лігу, і два гады (да выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу) існавала «слонімскае дэрбі».

«Слонім»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу было ўзнята пытанне аб мэтазгоднасці існавання ў горадзе двух футбольных клубаў. У выніку, у студзені 2013 «Белтрансгаз» быў рэарганізаваны шляхам аб’яднання з «Камунальнікам»[1]. Клуб атрымаў назву «Слонім» і месца ў Першай лізе. Ігракі і трэнерскі штаб ў асноўным перайшлі з «Белтрансгаза», але заснавальнікам клуба стала не прадпрыемства «Белтрансгаз», а Слонімскі райвыканкам.

Амаль увесь сезон 2013 каманда правяла ўнізе табліцы. «Слонім» 13 разоў згуляў унічыю — больш за ўсіх у чэмпіянаце. Толькі пад канец турніру каманда стала трывала набіраць ачкі, але ўзняцца вышэй канкурэнтаў не змагла. У выніку — 13 месца.

Перад сезонам 2014 каманду пакінулі амаль усе асноўныя ігракі. Замест іх склад «Слоніма» утварылі мясцовыя футбалісты, а таксама ігракі, якія апынуліся незапатрабаванымі ў сваіх клубах. У выніку «Слонім» амаль адразу апынуўся ў канцы табліцы, дзе доўгі час змагаўся з пінскай «Хваляй» за захаванне прапіскі ў Першай лізе. Увосень 2014 года «Слонім» выступаў паспяхова, што дазволіла камандзе за некалькі тураў да фінішу выратавацца ад вылету ў Другую лігу, але вышэй 15-га месца ўзняцца яна так і не здолела.

У сезоне 2015 «Слонім» здолеў умацавацца шэрагам вопытных ігракоў, дзякуючы чаму скончыў сезон на 9-м месцы, аднак у наступным сезоне апусціўся на 11-е.

«Слонім-2017»[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2017 года новым трэнерам каманды стаў Вячаслаў Царук, які заняў месца нязменнага да таго рулявога сланімчан Аляксея Шубянка. Неўзабаве стала таксама вядома пра пераймевананне клуба ў «Слонім-2017»[2]. Пад кіраўніцтвам новага трэнера слонімскі клуб паспяхова пачаў сезон 2017. Атрымаўшы некалькі перамог над фаварытамі, каманда скончыла першую палову сезона на трэцім месцы. Аднак, у жніўні 2017 года Вячаслаў Царук пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Слоніма-2017», і другую палову чэмпіянату клуб правёў значна горш, апусціўшыся на выніковае 11-е месца.

Сезон 2018 каманда правяла роўна, знаходзячыся ў сярэдзіне табліцы, і ў выніку скончыла сезон на сёмым месцы. Першая палова сезона 2019 атрымалася для слонімскай каманды няўдалай, добра была пачата другая палова чэмпіянату, аднак хутка вынікі зноў пагоршыліся, у выніку «Слонім-2017» стаў трынаццатым. У 2020 годзе слонімская каманда амаль увесь час ішла ў сярэдзіне табліцы і скончыла сезон восьмай. У 2021 годзе ў камандзе гулялі пераважна маладыя футбалісты, многія з якіх былі ўзятыя ў арэнду ў іншых клубах. Няблага пачаўшы сезон, каманда неўзабаве апусцілася ўніз, а пасля апынулася на апошнім 12-м радку, дзе засталася да канца турніру. З-за планаванага пашырэння лігі, аднак, апошняя каманда не выбывала ў Другую лігу, і «Слонім-2017» застаўся ў Першай лізе.

У пачатку 2022 года новым галоўным трэнерам стаў Ігар Латаш. Каманда дрэнна пачала чэмпіянат і доўгі час ішла на апошнім радку, аднак у другой палове сезона вынікі палепшыліся, і ў выніку «Слонім-2017» фінішаваў 11-м з 13. Сезон 2023 пачаўся для каманды няблага, аднак пасля шэрагу паражэнняў «Слонім-2017» адкаціўся ў канец табліцы. У верасні 2023 года быў звольнены галоўны трэнер Ігар Латаш, каманду ў якасці выканаўцы абавязкаў галоўнага трэнера прыняў яго памочнік Георгій Татарашвілі[3], аднак гэта толькі часова дапамагло выправіць вынікі. Каманда скончыла сезон на 15-м месцы з 17.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009—2012: «Белтрансгаз»
  • 2013—2017: «Слонім»
  • з 2017: «Слонім-2017»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на красавік 2024 года[4].

Паз. Імя Нар.
16 Беларусь Бр Максім Макараў 2001
44 Беларусь Бр Андрэй Агапаў 1998
4 Беларусь Аб Арцём Трушынскі 2005
6 Беларусь Аб Тайсір Адамчык 2002
15 Беларусь Аб Артур Чуйко 2006
17 Беларусь Аб Арцём Толкін (капітан) 2000
29 Беларусь Аб Кірыл Пацяршук 2001
37 Беларусь Аб Аляксей Арловіч 2002
77 Беларусь Аб Дзмітрый Вячорка 2001
5 Ліберыя ПА Ціта Ар 2002
7 Беларусь ПА Цімафей Анісімаў 2002
9 Беларусь ПА Максім Пашкевіч 2002
Паз. Імя Нар.
10 Расія ПА Аляксандр Пузач 1995
13 Беларусь ПА Ягор Пятроў (у арэндзе з «Нёмана») 2004
21 Беларусь ПА Захар Кандратовіч 2001
28 Беларусь ПА Аляксандр Чыж 2002
88 Беларусь ПА Ілья Лебедзеў (у арэндзе з «Нёмана») 2005
91 Беларусь ПА Дзмітрый Некрашэвіч 2001
Беларусь ПА Марк Скорык (у арэндзе з «Макслайна») 2005
11 Беларусь Нап Даніла Стаін 2002
22 Беларусь Нап Вадзім Фрэйтак 2004
33 Беларусь Нап Павел Лісюк 2002
Расія Нап Алег Цюлькоў 2004

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2009 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 1 20 15 4 1 51–13 49 Пераход у Другую лігу
2010 Другая (Д3) 12 34 9 13 12 46–65 40 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 3 30 20 4 6 84–29 64 1/16 фіналу
2012 Другая (Д3) 2 36 24 6 6 95–35 78 1/8 фіналу Выхад у Першую лігу
2013 Першая (Д2) 13 30 7 13 10 38–45 34 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 15 30 6 12 12 32–50 30 1/32 фіналу
2015 Першая (Д2) 9 30 13 2 15 41–55 41 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 11 26 6 6 14 36–49 24 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 11 30 10 7 13 33–46 37 1/16 фіналу
2018 Першая (Д2) 7 28 9 9 10 37–37 36 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 13 28 4 9 15 18–47 21 1/16 фіналу
2020 Першая (Д2) 8 26 8 6 12 22–32 30 1/16 фіналу
2021 Першая (Д2) 12 33 3 7 23 27–62 16 1/32 фіналу
2022 Першая (Д2) 11 24 5 3 16 24–53 18 1/32 фіналу
2023 Першая (Д2) 15 32 5 7 20 26–63 22 1/16 фіналу

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Футбол. "Белтрансгаз" и "Коммунальник" объединили в ФК "Слоним" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2023.
  2. «Слоним» сменил владельца и был переименован в «Слоним-2017» (руск.). by.tribuna.com.
  3. Временно исполняющим обязанности главного тренера ФК "Слоним 2017" (руск.). Telegram-канал ФК "Слоним-2017"/FC "Slonim-2017" (1 верасня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  4. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]